Альгера
| Горад | |||||
| Альгера | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Alghero - L'Alguer | |||||
|
|||||
| 40°33′28″ пн. ш. 8°19′19″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Сардзінія | ||||
| Кіраўнік | Raimondo Cacciotto[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1102 | ||||
| Плошча | 224,43 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 7 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 43964 чалавекі (2018) | ||||
| Нацыянальны склад | італьянцы | ||||
| Канфесійны склад | каталіцызм, пратэстантызм, праваслаўе | ||||
| Афіцыйная мова | італьянская мова, каталонская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 079 | ||||
| Паштовы індэкс | 07041 | ||||
| Аўтамабільны код | SS | ||||
|
|
|||||
| comune.alghero.ss.it (італ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Альгера (італ.: Alghero, катал.: L'Alguer) — горад у Італіі на паўночным захадзе вострава Сардзінія. Насельніцтва (2018 г.) — 43 964 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішчы людзей на месцы Альгера з'явіліся ўжо ў перыяд неаліта. Каля горада захаваліся старажытны некропаль тыпу домус-дэ-янас і помнікі нурагічнай цывілізацыі.
Горад быў заснаваны ў 1102 г. выхадцамі з Генуі. У 1350 г. пасля эпідэміі чорнай смерці частка землеўладальнікаў саступілі свае правы Арагону. Паміж Арагонам і Генуяй разгарнулася барацьба, якая цягнулася да восені 1354 г. і скончылася перамогай арагонцаў. У Альгера прыбылі каланісты з Пірэнейскага паўвострава. У 1492 г. яму быў нададзены статус каралеўскага горада.
У 1708 г. Альгера перайшоў пад уладу Савойскай дынастыі. У 1861 г. стаў часткай Італіі.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Асаблівасцю Альгера з’яўляецца выкарыстанне ў афіцыйным справаводстве адначасова італьянскай і каталонскай моў. Горад з’яўляецца важным універсітэцкім цэнтрам Сардзініі. Тут захаваліся некаторыя традыцыйныя рамёствы, у тым ліку апрацоўка чырвоных каралаў. Мясцовая кухня славіцца рыбнымі стравамі і віном.
Каталіцкі патрон Альгеры — Святы Міхаіл. Жыхары Альгера арганізуюць яркія святкаванні страснога тыдня, у першыя дні жніўня — масавыя рэлігійныя шэсці ў гонар Дзевы Марыі, падчас Новага года і дня ўнебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі — карнавал і феерверкі.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Альгера — важны транспартны і турыстычны цэнтр Сардзініі. Турыстаў вабяць прыродныя і гістарычныя каштоўнасці:
- Стары горад, у якім захаваліся помнікі грамадзянскай, царкоўнай і ваеннай архітэктуры XIV — XVIII стст., у тым ліку сабор Святой Марыі, касцёл Святога Мікалая з купалам з паліхромнай маёлікі, абарончыя вежы і бастыёны, палацы багатых гараджан.
- У наваколлях горада знаходзіцца 34 пляжы.
- Некропаль Ангелу-Рую — найбуйнейшы збор магільняў тыпу домус-дэ-янас.
- Неалітычны некропаль на пагорку Святога Пятра з 10 магільняў.
- Комплекс Пальмавера — помнік нурагічнай цывілізацыі.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У Альгера працуе музей археалогіі.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://totalguer.com/strutture-e-attivita/balaguer/
- ↑ http://totalguer.com/strutture-e-attivita/encamp/
- 1 2 http://www.comune.alghero.ss.it/.galleries/doc-progetti/Piano-strategico-Candidatura-Alghero.pdf
- ↑ http://totalguer.com/strutture-e-attivita/palma-di-maiorca/
- ↑ http://www.tarragona.cat/ciutadania/agermanaments/Ciutats-germanes/lalguer
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Альгера на Вікісховішчы |
Alghero даведнік на сайце Wikivoyage
