Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч
Дата нараджэння 25 снежня 1946(1946-12-25) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Аляксандра Аляксандраўна Станке́віч[1] (нар. 25 снежня 1946) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук (1997), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў вёсцы Вялікія ТупалыКарэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі)[1]. Скончыла Томскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1968 годзе па спецыяльнасці «Руская філалогія». У 1975 годзе скончыла аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Беларуская мова»[2]. З 1968 года працавала ў Мазырскім педагагічным інстытуце[1]. З 1969 года А. А. Станкевіч у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (прафесар, у 1991—2012 гадах — загадчык кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта[2]).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па сучаснай і гістарычнай лексікалогіі літаратурнай і народна-дыялектнай беларускай мовы, стылістыцы і культуры мовы, рыторыцы; агульным мовазнаўстве, па лацінскай мове, методыцы выкладання лінгвістычных дысцыплін у вышэйшых навучальных установах.

Сярод апублікаванага:

  • манаграфія «Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках» (1996),
  • Зборнік практыкаванняў і тэкстаў па лацінскай мове (1978, разам з Н. Старасценка),
  • Практыкаванні па лексіцы і стылістыцы (1984, разам з В. Ляшчынскай),
  • Набожнае слова і антычная мудрасць крочаць побач (1997, разам з У. Анічэнкам),
  • Лацінская мова (1999, разам з С. Лін),
  • Слоўнік-даведнік асобных імёнаў (2001, разам з Н. Фраловай)[1].
  • Рыторыка: падручнік / А. А. Станкевіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя. Ф. Скарыны, 2016. — 282 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-577-169-3.
  • Лексіка народнай гаспадаркі ў гаворках Мазырска-Прыпяцкага Палесся: манаграфія / А. А. Станкевіч, А. М. Воінава, Л. М. Мінакова; Міністэрства адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2008. — 346 с.

Таксама з’яўляецца адным з аўтарам «Слоўніка мовы Янкі Купалы» (т. 1—3, 1997—2001)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 149. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна (Да 60-годдзя з дня нараджэння). Бібліяграфічны паказальнік — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 37 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]