Аляксандр Апанасавіч Жук
Аляксандр Апанасавіч Жук | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1983 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1934—1959 |
Званне | |
Бітвы/войны |
Вялікая Айчынная вайна Савецка-японская вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Апанасавіч Жук (1918—1983) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксандр Жук нарадзіўся 31 снежня 1918 года ў вёсцы Веска (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Вучыўся ў Мінскім тарфяным тэхнікуме. У 1934 годзе Жук быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Мінскае пяхотнае вучылішча, у 1942 годзе — курсы «Стрэл». З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Заходнім, Калінінскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім, 1-м і 2-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, у тым ліку гарадоў Новагеоргіеўск і Пшасныш. Да вясны 1945 года падпалкоўнік Аляксандр Жук камандаваў 342-м стралковым палком 136-й стралковай дывізіі 70-й арміі 2-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час баёў у Германіі[1].
18—20 красавіка 1945 года Жук арганізаваў фарсіраванне свайго палка праз Ост - і Вест-Одэр. Замацаваўшыся на захопленым плацдарме ў раёне населенага пункта Шэнінген (цяпер — Камянец на поўдзень ад Шчэціна), полк пашырыў яго, блакаваўшы магістраль, што спрыяла паскарэнню наступу савецкіх войскаў на гэтым участку[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за «умелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» падпалкоўнік Аляксандр Жук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 7486[1].
Пасля заканчэння вайны Жук працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. У 1959 годзе ў званні генерал-маёра ён быў звольнены ў запас. Жыў у Маскве, працаваў у адным з маскоўскіх НДІ. Памёр 18 ліпеня 1983 года, пахаваны на Кунцаўскіх могілках Масквы[1].
Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Аляксандр Апанасавіч Жук на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Удзельнікі савецка-японскай вайны
- Члены КПСС