Аляксандр Віктаравіч Комлеў
Поўнае імя | Аляксандр Віктаравіч Комлеў | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 чэрвеня 1994[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аляксандр Комлеў (нар. 26 чэрвеня 1994, Асіповічы) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец асіповіцкага футбола, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». Спачатку гуляў за дубль, пасля за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе. Другую палову сезона 2012 правёў у «Бярозе-2010».
У 2013 годзе перайшоў у «Зорку-БДУ». Спачатку пераважна выхадзіў на замену, а пасля зыходу ўлетку 2014 года асноўнага бамбардзіра каманды Аляксея Хадневіча ў магілёўскі «Дняпро» выдатна замяніў яго на вастрыні атакі, забіўшы агулам 9 галоў у сезоне 2014.
У снежні 2014 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[2]. Праходзіў перадсезонную падрыхтоўку з асноўнай камандай «Мінска», але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Белшыне»[3], аднак у выніку ў красавіку быў арандаваны «Віцебскам»[4]. 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча з мікашэвіцкім «Гранітам» (1:1). У стартавым складзе віцебскага клуба так ніводнага разу і не з’явіўся, 8 разоў выхадзіў на замену і правёў на полі ўсяго 97 хвілін. У ліпені 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Мінск»[5].
24 ліпеня было абвешчана аб вяртанні Аляксандра ў Першую лігу: да канца сезона нападнік быў арандаваны «Лідай»[6]. У складзе «Ліды» замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў сталічны клуб[7].
У студзені 2016 года пачаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Мінскам», але пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[9], аднак па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду.
Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы, а ў пачатку 2018 года далучыўся да другалігавых «Асіповічаў», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. Па заканчэнні сезона 2021 завяршыў кар’еру па стане здароўя[10].
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 (1) | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
10 | 2 |
2011 (2) | Д3 | Дынама-2 | ![]() |
11 | 2 |
2012 (1) | Д3 | Дынама-2 | ![]() |
18 | 3 |
2012 (2) | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
11 | 0 |
2013 | Д3 | Зорка-БДУ | ![]() |
14 | 4 |
2014 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() |
22 | 9 |
2015 (1) | Д1 | Віцебск | ![]() |
8 | 0 |
2015 (2) | Д2 | Ліда | ![]() |
15 | 6 |
2016 (1) | Д1 | Дынама (Брэст) | ![]() |
12 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() |
11 | 1 |
2018 | Д3 | Асіповічы | ![]() |
15 | 4 |
2019 | Д3 | Асіповічы | ![]() |
22 | 7 |
2020 | Д3 | Асіповічы | ![]() |
18 | 11 |
2021 | Д3 | Асіповічы | ![]() |
5 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksandr Komlev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лучший бомбардир «Звезды-БГУ» Комлев перешел в «Минск»
- ↑ «Белшина» может арендовать Комлева
- ↑ Мельник и Комлев пополнили ряды "Витебска"
- ↑ Ковб покинул «Витебск», Комлев вернулся в «Минск»
- ↑ "Лида" арендовала нападающего "Минска"
- ↑ Арендованные игроки возвращаются в свои клубы
- ↑ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
- ↑ Комлев и Ляхнович стали игроками "Смолевичей-СТИ"
- ↑ Пополнение Д2: новый тренер "Осиповичей", "Молодечно-2018" без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги)
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Асіповічы
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск