Перайсці да зместу

Аляксандр Віктаравіч Сасноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сасноў
Сцяг Беларусі (1991-1995) Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
ліпень 1994 — лістапад 1996
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Пераемнік Іван Лях

Нараджэнне 1947
Партыя Аб'яднаная грамадзянская партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Месца працы

Аляксандр Віктаравіч Сасноў (14 жніўня 1947, Гомель) — беларускі палітык і дзяржаўны дзеяч, першы міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Нарадзіўся 14 жніўня 1947 года ў Гомелі. Праз тры гады пасля нараджэння ваенны-бацька перавёз сям’ю на новае месца службы ў Сібір (Іркуцкая вобласць). Пасля вяртання на радзіму паступіў у дарожна-будаўнічы тэхнікум, які скончыў з чырвоным дыпломам. Пасля службы ў войску працаваў у будаўнічым трэсце — тэхнікам, пасля майстрам[1].

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1975—1983), дацэнтам, загадчыкам кафедры на Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У ВС быў старшынёй Камісіі па пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Падчас стварэння Партыі народнай Згоды Саснову і Аляксандру Лукашэнку прапанавалі стаць яе сустаршынямі. Аднак на першым жа пасяджэнні выявілася, што яго погляды (замоцна кансерватыўныя і правыя), як і погляды Лукашэнкі (замоцна левыя), не падабаюцца іншым. Таму партыю ўзначалілі Карпенка і Ганчар[1].

Дэманстрацыйна не галасаваў за прыняцце Канстытуцыі 1994 года з-за дысбалансу «галін улады». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года працаваў у камандзе Зянона Пазняка.

Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Саснову прапанавалі ўзначаліць Міністэрства працы. У 1994—1996 гадах — міністр працы Беларусі. Разам з прэм’ерам Міхаілам Чыгіром падаў у адстаўку ў лістападзе 1996 года напярэдадні рэферэндуму.

Пасля працаваў намеснікам дырэктара Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ўваходзіў у каманду Яраслава Раманчука[2].

Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аўтар больш за 70 навуковых публікацый.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі