Перайсці да зместу

Бабініцкі сельсавет (Аршанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабініцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бабінічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 4 949
Бабініцкі сельсавет на карце
Тэлефонны код 216
Код аўтам. нумароў 2

Ба́бініцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бабінічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Панізоўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Панізоўе. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабінічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Панізоўе. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Якаўлевіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Марозава, Сцяпкова і Чарное)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Панізоўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[2]. 18 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабінічы, сельсавет перайменаваны ў Бабініцкі[3]. 16 сакавіка 2010 года скасаваны пасёлак Лясны (увайшоў у склад горада Орша)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 5476 чалавек[5], з іх 89,9 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 4949 чалавек[7].

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 203 О переименовании Понизовского сельсовета Оршанского района
  4. ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2010 г. Архівавана 24 верасня 2023. (руск.)
  5. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 9 снежня 2023.
  6. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 9 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.