Віктар Паўлавіч Бура
Выгляд
Віктар Паўлавіч Бура | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Анатоль Тозік | ||||||
Пераемнік | Кірыл Руды | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1953 |
||||||
Адукацыя |
Ві́ктар Па́ўлавіч Бу́ра (нар. 1953, Пястова, Наўгародская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэт прамысловага і грамадскага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута (1975).
- 1975—1976 — на вайсковай службе.
- 1976—1977 — начальнік будаўнічага спецыялізаванага ўчастку в/ч 59214 (г. Пячора, Комі АССР).
- 1977—1980 — кіруючы інжынер, загадчык групы, намеснік загадчыка аддзела КТБ ВТА «Прамбудсістэма».
- 1980—1986 — інструктар, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Кастрычніцкага райкама КПБ горада Мінска.
- 1986—1998 — намеснік дырэктара па капітальным будаўніцтве, потым намеснік дырэктара па будаўніцтве і развіцці заводу паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (цяпер НВА «Інтэграл»).
- 1998—2000 — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
- 2000—2004 — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
- 2004—2006 — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.
- 2006—2010 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі адначасова з прысваеннем вышэйшага класу дзяржаўнага служачага[1].
- з 30 чэрвеня 2011 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Манголіі па сумяшчальніцтве[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Падзякай прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Мае сына і дачку.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 290 «Аб назначэнні членаў Урада Рэспублікі Беларусь» . Афіцыйна. «Звязда» (9 верасня 2010).(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2011 г. № 292 «О назначении В. П. Бури» (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 6 снежня 2010. (руск.)
- Біяграфія на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Архівавана 20 жніўня 2009. (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Наўгародскай вобласці
- Выпускнікі БНТУ
- Асобы
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Манголіі
- Паслы Беларусі ў Кітаі
- Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска
- Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта