Юрый Белазор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Белазор
польск.: Jerzy Białłozor
Герб
біскуп віленскі
з 21 лістапада 1661
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Ян Караль Даўгяла Завіша
Пераемнік Аляксандр Казімір Сапега
біскуп смаленскі
з 18 сакавіка 1658
Дыяцэзія Смаленская дыяцэзія
Папярэднік Геранім Уладзіслаў Сангушка
Пераемнік Казімір Пац

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1622
Смерць 17 мая 1665(1665-05-17)
Дынастыя Белазоры
Бацька Крыштаф Белазор
Маці Ядвіга з Гедройцаў[d]

Юрый Белазор (каля 1622 — 17 мая 1665) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп смаленскі (16581661) і віленскі (ад 1661).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Крыштафа, старосты абельскага, і Ядвігі з Гедройцаў.

Скончыў Віленскую акадэмію, зрабіўся ксяндзом. Быў каралеўскім сакратаром, пісарам cкарбовым літоўскім, канонікам віленскім, пробашчам капліцы Святога Казіміра ў Віленскай кафедры, рэгентам меншай канцылярыі ВКЛ (16501655), кусташам віленскім (ад 1652).

Вымушана падпісаў ад імя віленскага капітула Кейданскі дагавор 1655 года пра унію ВКЛ і Швецыі. У Верках у 1663 заклаў Віленскую Кальварыю як воту па вызваленне бацькаўшчыны[1]. За ахвяраванні часткі скарбу капліцы Св. Казіміра на патрэбы разбуранае пасля вайны краіны атрымаў прыхільнасць Яна Казіміра Вазы. Быў ініцыятарам адбудовы віленскае кафедры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]