Астафій Катовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Астафій Катовіч
POL COA Korczak.svg
Герб «Корчак»
13-ы Рэферэндар вялікі літоўскі
1674 — 1687
Папярэднік Валерыян Станіслаў Юдзіцкі
Пераемнік Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
9-ы Смаленскі біскуп
1688 — 1704
Папярэднік Канстанцін Казімір Бжастоўскі
Пераемнік Ян Згерскі
 
Дзейнасць ксёндз, каталіцкі дыякан
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 1637(1637)
мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет
Смерць 1704(1704)
Род Катовічы
Бацька Ян Катовіч

Астафій Станіслаў Казімір Катовіч (1637, мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет1704) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Аляксандра Катовіча.

У 1661 прыняў капланскія пасвячэнні, да 1669 стаў канонікам віленскім. З 1673 ці 1674 да 1687рэферэндар духоўны літоўскі. У 1681 атрымаў прэпазітуру капліцы Св. Казіміра ў віленскай кафедры. З 1682 схаластык віленскі. Біскуп смаленскі з 1687. Быў вядомы як знаўца права, прапаведнік і тэолаг.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]