Багуслаў Гасеўскі
Багуслаў Гасеўскі польск.: Krzysztof Korwin Gosiewski | |
![]() | |
Партрэт Багуслава Гасеўскага. Лявонцій Тарасевіч, 1690-я г. | |
Дзейнасць: | дыпламат, ксёндз |
---|---|
Веравызнанне: | каталіцтва |
Нараджэнне: | 1660 |
Смерць: | 23 чэрвеня 1744 |
Дынастыя: | Род Гасеўскіх |
Бацька: | Вінцэнт Гасеўскі |
Маці: | Магдалена з Канапацкіх[d] |
Багуслаў Корвін-Гасеўскі (Гасеўскі; 1669 — 23 чэрвеня 1744) — рэлігійны дзеяч у ВКЛ.
З роду Гасеўскіх, сын гетмана польнага літоўскага Вінцэнта і Магдалены з Канапацкіх.
Духоўны пісар вялікі літоўскі з 1720[1]. 3 1722 біскуп-суфраган беларускі, з 1724 біскуп смаленскі[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У часы грамадзянскай вайны ў ВКЛ падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 увайшоў да віленскае капітулы, у 1724 зрабіўся смаленскім біскупам.
У 1729 як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дагавор з французскім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму ў часы гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 у Горадні і 1732 у Варшаве). Звяртаўся таксама да Расіі з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвенвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Насевіч В. Гасеўскія // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
|