Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі
Дата нараджэння

1888

Месца нараджэння

Чукалы[d], Ардатаўскі павет[d], Сімбірская губерня[d], Расійская імперыя

Дата смерці

1966

Месца смерці

Казань, Татарская АССР[d], РСФСР, СССР

Род дзейнасці

літаратуразнавец

Навуковая сфера

літаратуразнаўства

Навуковае званне

прафесар

Альма-матар

Варшаўскі ўніверсітэт

Вядомы як

крытык

Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі (17 ліпеня 1888, с. Чукалы, Ардатаўскі раён, Мардовія, колішняя Сімбірская губерня — 16 студзеня 1966, г. Казань) — крытык, літаратуразнавец, педагог[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў настаўніцкай сям'і (бацька ў далейшым прыняў сан і стаў святаром). У 1909 г. паступіў на славяна-расійскае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, пасля сканчэння якога за выпускную працу «Руская журналістыка 40-х гадоў XIX стагоддзя ў яе галоўных накірунках» (1912) пад кіраўніцтвам І. Замоціна атрымаў ступень кандыдата і быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1915 г. — выкладчык, прыват-дацэнт Данскога ўніверсітэта ў Растове-на-Доне. З 1921 г. — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 г. — прафесар БДУ[1].

Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, І. І. Замоцін, ?;
Сярэдні рад: ?, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, ?, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, ?, ?.

У 1929—1931 гг. зазнаў рэпрэсіі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта і быў вымушаны з'ехаць у Маскву, дзе працаваў метадыстам у Аддзеле прафтэхадукацыі пры Наркамаце цяжкай прамысловасці СССР(руск.) бел., пазней — прафесарам літаратуры ў Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі(руск.) бел., Маскоўскім педагагічным інстытуце(руск.) бел.[1].

У 1934 г. быў арыштаваны ў Маскве па «Справе славістаў(руск.) бел.» (справе «Расійскай нацыянальнай партыі») і асуджаны на 5 год лагероў. Пакаранне адбываў у САЗЛАГу ва Узбекістане (рэабілітаваны ў 1964 г.) [2].

У 1939 годзе пасля вызвалення пераехаў на сталае жыхарства ў Казань. З 1939 г. — выкладчык казанскіх вышэйшых навучальных устаноў. З 1940 г. — прафесар кафедры рускай мовы і літаратуры Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 23.04.1943 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Исследования по истории новой белорусской литературе». Працаваў дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчыкам кафедры рускай і сусветнай літаратуры.

Памёр і пахаваны ў Казані.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1913 года. Даследаваў метадалогію літаратуразнаўства[1], паэтыку беларускай літаратуры, гісторыю рускай літаратуры.

Працы пра творчасць М. Навікова(руск.) бел., М. Лермантава, М. Гогаля, І. Тургенева, І. Катлярэўскага, Т. Шаўчэнка[1].

Абгрунтаваў думку аб ганаровым месцы беларускай літаратуры сярод іншых еўрапейскіх, высунуў тэарэтычную праблему нацыянальнай спецыфікі літаратуразнаўства[1].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Классификация методов историко-литературной науки, «Працы БДУ», тт. VI—VII, 1925;
  • Проблема «описания» и «объяснения» в науке о лит-ре, «Родной язык в школе», № 11—12, 1926;
  • Поиски объекта (к вопросу об отношении метода социологического к формальному), «Новый мир», № 6, 1926;
  • Паэтыка М. Багдановіча; Коўна, 1926
  • Основные принципы построения белорусской науки о литературе, 1927;
  • Паэмы Янкі Купалы, Мінск, 1927;
  • Современный белорусский театр (21-26 год), 1927;
  • Aufbau der Literaturwissenschaft, «Jahrbuch fur Philologie», Bd. III, Voznesensky A., Die Methodologie der russischen Literaturforschung in den Jahren 1910—1925, Ztschr. fur slaw. Philologie. B. IV, 1927.
  • У истоков художественной прозы Якуба Коласа, 1928-29;
  • Второй Белорусский государственный театр, 1929;
  • Перспективы современного белорусского театра, 1930

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Вознесенский Александр Николаевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.
  2. Вазнясенскі Аляксандр Мікалаевіч // Інтэрнэт-праект "Адкрыты спіс"

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ачкасова Л. С., Балакин Г. А. Александр Николаевич Вознесенский. 1888—1966 / Л. С. Ачкасова, Г. А. Балакин; науч. ред. И. И. Андреева, Л. Я. Воронова. — Казань: КГУ, 2009. — 24 с. — ISBN 978-5-98180-733-6