Анатоль Міхайлавіч Ісачанка
Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Леанід Заяц | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Сямён Шапіра | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Турчын | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1966 (58 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Сайт | isachenko.by | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анато́ль Міха́йлавіч Іса́чанка (нар. 1966) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (з 2021 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці.
У 1988 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў старшым інжынерам калгаса «Савецкая Беларусь» у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Пасля займаў розныя кіруючыя пасады, з 2000 года — старшыня калгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна. У 2002—2004 гадах — намеснік, першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама, у 2004—2008 гадах — старшыня Кіраўскага райвыканкама, а з 2008 па 2014 год быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы.
У 2014—2016 гадах — старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
16 снежня 2016 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці[1].
З 4 ліпеня 2017 года — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[2]. Быў адстаўлены з пасады 29 лістапада 2019 года і неўзабаве прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання, 8 снежня 2019 года быў абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі.
13 снежня 2021 года прызначаны старшынёй Магілёўскага аблвыканкама[3]. У эфіры «Беларусь 1» ад 19 ліпеня 2022 года заявіў, што заробак у Магілёўскай вобласці нізкі і «абсалютна не дастатковы», але сітуацыя на рынку працы стабільная, бо «ёсць рабочыя месцы і чалавек пры жаданні можа заўсёды ўладкавацца».
Зноскі
- ↑ АНАТОЛИЙ ИСАЧЕНКО НАЗНАЧЕН ПОМОЩНИКОМ ПРЕЗИДЕНТА БЕЛАРУСИ - ГЛАВНЫМИ ИНСПЕКТОРОМ ПО МИНСКОЙ ОБЛАСТИ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны партал Магілёўскага аблвыканкама (15 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2017.
- ↑ Лукашенко назначил Исаченко губернатором Минской области (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (4 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2018.
- ↑ [1] Архівавана 13 снежня 2021. У Беларусі прызначаны новы кіраўнік Цэнтрвыбаркама
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Работать в одной связке (руск.)(недаступная спасылка). Мінская праўда (19 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2017.
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Клінцоўскім раёне
- Выпускнікі факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Старшыні калгасаў
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Мінскай вобласці
- Старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі