Анджэла Агбона
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Анджэла Абінцэ Агбона | ||||||||||||
Нарадзіўся |
23 мая 1988[1][2] (36 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||
Вага | 86 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 21 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Анджэла Абінцэ Агбона (італ.: Angelo Obinze Ogbonna; нар. 23 мая 1988, Касіна, Італія) — італьянскі футбаліст нігерыйскага паходжання, абаронца англійскага клуба «Вест Хэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Тарына». Дарослую кар’еру пачаў у 2006 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якім правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.
У паслугах маладога абаронцы зацікавіліся прадстаўнікі трэнерскага штаба клуба «Кратонэ», у склад якога ён далучыўся на ўмовах арэнды ў 2007 годзе. Згуляў за кратонскі клуб наступны сезон сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе клуба, быў асноўным іграком абароны каманды.
У склад клуба «Тарына» вярнуўся ў 2008 годзе, даволі хутка стаўшы асноўным іграком ахоўнага звяна турынцаў. 11 ліпеня 2013 года пасля праходжання медыцынскага абследавання Анджэла перабраўся ў «Ювентус». Сума трансферу склала 13 млн еўра[3].
10 ліпеня 2015 года стаў іграком англійскага клуба «Вест Хэм Юнайтэд», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Анджэла гуляў за моладзевую зборную Італіі. 6 лістапада 2011 года быў выкліканы галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Італіі Чэзарэ Прандэлі ў шэрагі галоўнай каманды краіны для ўдзелу ў кантрольных матчах супраць зборнай Польшчы і зборнай Уругвая[4]. 11 лістапада 2011 года Агбона дэбютаваў у складзе зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў таварыскай сустрэчы супраць палякаў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі (2): 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2013
«Вест Хэм Юнайтэд»:
- Пераможца Лігі канферэнцый: 2023
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Angelo Ogbonna // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Angelo Obinze Ogbonna // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Официально: Огбонна перешел в Ювентус. Football.ua
- ↑ Prima convocazione per il milanista Abate. Rientrano nel gruppo Pepe e Matri Архівавана 8 лістапада 2011.. FIGC
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Статыстыка на aic.football.it (італ.)