Андрэй Авяр’янавіч Куцак

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Андрэй Авяр'янавіч Куцак)
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Авяр'янавіч Куцак
сцяг
Міністр папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР
1956 — 1957
Прэм’ер-міністр: Ціхан Кісялёў
Папярэднік: пасада заснаваная
Пераемнік: пасада скасаваная
сцяг
Старшыня Гомельскага аблвыканкама
верасень 1952 — студзень 1954
Прэм’ер-міністр: Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Папярэднік: Мікалай Абраменка
Пераемнік: Уладзімір Лабанок
сцяг
Другі сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП Беларусі
1948 — верасень 1952
Папярэднік: Міхаіл Зімянін
Пераемнік: Аляксей Варанцоў
 
Партыя: УКП(б) (з 1927)[1]
Дзейнасць: афіцэр
Нараджэнне: 17 ліпеня 1903(1903-07-17)
в. вёска Жэрдзенаўка(укр.) бел. Падольскай губерні (цяпер Гайсынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны), Расійская імперыя
Смерць: 12 студзеня 1974(1974-01-12) (70 гадоў)
г. Мінск
 
Ваенная служба
Званне:
Палкоўнік
Бітвы:
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Андрэ́й Авяр'я́навіч Куца́к (17 ліпеня 1903, в. вёска Жэрдзенаўка(укр.) бел. Падольскай губерні (цяпер Гайсынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны), Расійская імперыя12 студзеня 1974, г. Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 годзе скончыў Вышэйшыя педагагічныя курсы у г. Гайсыне, пасля працаваў настаўнікам[2].

У 19251928 гадах на службе ў РСЧА.

Пасля дэмабілізацыі паступіў у Тыфліскі лесатэхнічны інстытут[2], пасля яго заканчэння працаваў на Гомельскім дрэваапрацоўчым камбінаце[1], літаральна праз тры гады стаўшы яго дырэктарам, прайшоўшы шлях ад майстра цэху і галоўнага інжынера[3].

У 1939 годзе быў абраны трэцім сакратаром Гомельскага гаркама КП(б)Б, са студзеня 1941 года — сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б па кадрам[1][3].

У жніўні 1941 — лістападзе 1942 года знаходзіўся на пасадзе сакратара Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б[2], узначальваў надзвычайную камісію па эвакуацыі прадпрыемстваў[3], з ліпеня 1942 года камісар групы партызанскіх атрадаў.

У жніўні 1943 года быў прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б і ЦШПР на Цэнтральным фронце.

Пасля вызвалення Беларусі быў зноў абраны сакратаром Гомельскага абкама КП(б)Б[2], з 1948 года — другі сакратар абкома[1].

З верасня 1952 года па студзень 1954 года працаваў старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, пасля па ліпень 1956 года быў першым намеснікам старшыні[1].

З діпеня 1956 года ў Мінску — працаваў у дрэваапрацоўчай прамысловасці: быў прызначаны міністрам утворанага Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, пасля яго скасавання ў 1957 годзе працаваў начальнікам Галоўнага ўпраўлення папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускага СНГ, затым да 1963 года быў першым намеснікам начальніка[2].

Кандыдат у члены ЦК КПБ (19401960)[1], дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19511959)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Андрэй Куцак узнагароджаны[3]:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991 (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 145—146. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 СЕКРЕТАРЬ ПОДПОЛЬНОГО ОБКОМА. Сайт КПБ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 145—146. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.(руск.)