Андрэй Авяр’янавіч Куцак
| Андрэй Авяр'янавіч Куцак | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
| Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
| Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Аляксей Кляшчоў Кірыл Мазураў |
||||||
| Папярэднік | Мікалай Абраменка | ||||||
| Пераемнік | Уладзімір Лабанок | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Міхаіл Зімянін | ||||||
| Пераемнік | Аляксей Варанцоў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
17 (30) ліпеня 1903 |
||||||
| Смерць |
12 студзеня 1974 (70 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | УКП(б) (з 1927)[1] | ||||||
| Ваенная служба | |||||||
| Прыналежнасць | СССР | ||||||
| Званне | |||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Андрэ́й Авяр’я́навіч Куца́к (17 ліпеня 1903, в. Жэрдэніўка, Падольская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гайсынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны) — 12 студзеня 1974, Мінск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1924 годзе скончыў Вышэйшыя педагагічныя курсы у г. Гайсыне, пасля працаваў настаўнікам[2].
У 1925—1928 гадах на службе ў РСЧА.
Пасля дэмабілізацыі паступіў у Тыфліскі лесатэхнічны інстытут[2], пасля яго заканчэння працаваў на Гомельскім дрэваапрацоўчым камбінаце[1], літаральна праз тры гады стаўшы яго дырэктарам, прайшоўшы шлях ад майстра цэху і галоўнага інжынера[3].
У 1939 годзе быў абраны трэцім сакратаром Гомельскага гаркама КП(б)Б, са студзеня 1941 года — сакратар Гомельскага абкама КП(б)Б па кадрах[1][3].
У жніўні 1941 — лістападзе 1942 года знаходзіўся на пасадзе сакратара Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б[2], узначальваў надзвычайную камісію па эвакуацыі прадпрыемстваў[3], з ліпеня 1942 года камісар групы партызанскіх атрадаў.
У жніўні 1943 года быў прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б і ЦШПР на Цэнтральным фронце.
Пасля вызвалення Беларусі быў зноў абраны сакратаром Гомельскага абкама КП(б)Б[2], з 1948 года — другі сакратар абкама[1].
З верасня 1952 года па студзень 1954 года працаваў старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, пасля па ліпень 1956 года быў першым намеснікам старшыні[1].
З діпеня 1956 года ў Мінску — працаваў у дрэваапрацоўчай прамысловасці: быў прызначаны міністрам утворанага Міністэрства папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР, пасля яго скасавання ў 1957 годзе працаваў начальнікам Галоўнага ўпраўлення папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларускага СНГ, затым да 1963 года быў першым намеснікам начальніка[2].
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1940—1960)[1], дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1959)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Куцак узнагароджаны[3]:
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991(недаступная спасылка) (руск.)
- 1 2 3 4 5 6 Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник (руск.) / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 145—146. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.
- 1 2 3 4 СЕКРЕТАРЬ ПОДПОЛЬНОГО ОБКОМА. Сайт КПБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2017. Праверана 10 верасня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник (руск.) / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 145—146. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Падольскай губерні
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Міністры БССР
- Кандыдаты ў члены ЦК КПБ
- Другія сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
- Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці

