Антыманіт
| Антыманіт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Sb2S3 |
| Прымесь | As, Bi, Pb, Fe |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Свінцова-шэры |
| Бляск | металічны |
| Празрыстасць | непразрысты |
| Цвёрдасць | 2—2,5 |
| Спайнасць | дасканалая |
| Злом | ракавісты |
| Шчыльнасць | 4,5—4,6 г/см³ |
| Сінгонія | ортарамбічная |
Антымані́т[2] (ад лац.: Antimonium — сурма) або сурмяны блішчак[2], стыбніт[2] — мінерал хімічнага складу Sb2S3, які змяшчае 71,38 % сурмы, 28,62 % серы (масавыя працэнты), а таксама прымешкі мыш’яку, вісмуту, свінцу, жалеза, медзі, золата і серабра. Антыманіт з’яўляецца асноўным мінералам для атрымання сурмы.
Колер у кавалку і парашку свінцова- ці сталёва-шэры, з сіняй і вясёлкавай пабегласцю. Бляск металічны. Цвёрдасць 2—2,5[3]. Пластычны. Спайнасць дасканалая, паралельна падаўжэнню крышталёў. Злом дробнаракавісты. Сінгонія рамбічная. Шчыльнасць 4,6 г/см³. Непразрысты. Падоўжана-прызматычныя крышталі слупкаватай або ігольчатай формы са штрыхоўкай паралельна падаўжэнню. У іголках гібкі.
Паходжанне нізкатэмпературнае гідратэрмальнае[3]. Радовішчы ў Кыргызстане, Таджыкістане, Казахстане, Грузіі, Расіі і інш.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 61. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Антымані́т, сурмяны блішчак, стыбніт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 398. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Сурмя́ны блішча́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 282. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Антимонит // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 61. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
- Антимонит // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 42. — 25 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Антыманіт на Вікісховішчы |
- Антыманіт на Кристаллов. NET (руск.)
- Структура сфалерыту Архівавана 19 кастрычніка 2008.
- Антыманіт у каталогу мінералаў
- Антыманіт (ён жа Stibnite) у базе webmineral.com (англ.)