Перайсці да зместу

Анук Эмэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анук Эмэ
фр.: Anouk Aimée
Дата нараджэння 27 красавіка 1932(1932-04-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 2024(2024-06-18)[5][4] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Geneviève Sorya[d]
Муж Edouard Zimmermann[d], Nikos Papatakis[d], Pierre Barouh[d] і Альберт Фіні
Дзеці Manuela Papatakis[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0000733
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анук Эмэ (сапраўднае імя Франсуаза Сарэя Дрэйфус; фр.: Anouk Aimée, Françoise Sorya-Dreyfus, 27 красавіка 1932(1932-04-27)[1][2][…], XVII акруга Парыжа[3][4]18 чэрвеня 2024(2024-06-18)[5][4], XVIII акруга Парыжа[4]) — адна з самых папулярных французскіх кінаактрыс 1950-1960-х гадоў.

Выхоўвалася ў яўрэйскай сям’і акцёраў, дачка Анры Дрэйфуса і Жэнеўевы Сарэя.

Акцёрскаму майстэрству і танцам вучылася ў драматычнай школе «Bauer-Therond». Яе звалі Франсуаза Дрэйфус, і ў 13 гадоў яна перайменавала сябе ў Анук Эмэ (фр.: Anouk Aimée — Aimée — каханая, любімая) для здымак у сваім першым фільме ў Анры Калефа «Дом пад морам» (1947). Атрымала вядомасць праз 12 гадоў, сыграўшы Жанну Эбютэрн — сяброўку Амедэа Мадыльяні ў фільме «Манпарнас, 19». Актрысу заўважыў Федэрыка Феліні і запрасіў яе здымацца ў карціны — «Салодкае жыццё» і «Восем з паловай». У 1961 годзе выканала галоўную ролю ў кінематаграфічным дэбюце Жака Дэмі — музычным фільме «Лола».

Аднак для мільёнаў гледачоў па ўсім свеце Анук Эмэ — у першую чаргу, Жанчына з фільма Клода Лелюша «Мужчына і жанчына» (1966). За гэту ролю яна атрымала «Залаты глобус», і была намінавана на «Оскар» за лепшую жаночую ролю.

У 1969—1975 гадах у кіно не здымалася.

З 1949 па 1978 гады была чатыры разы замужам: Эдуард Зэмерман, Нікас Папатакіс, П’ер Барух, англійскі акцёр Альберт Фіні. Экс-мачаха англійскага фолк-музыканта Саймана Фіна.

У 1980 годзе роля Эмэ ў італьянскім фільме «Скачок у пустэчу» была адзначана прызам Канскага фестывалю.

Часопіс «Empire» змясціў яе ў спіс «100 самых сексуальных зорак у гісторыі кінематографа».

  1. а б Men, Women: A User's Manual (28-Aug-1996)NNDB. Праверана 18 чэрвеня 2024.
  2. а б Anouk Aimée, AKA Françoise Sorya DreyfusNNDB, 2002. Праверана 18 чэрвеня 2024.
  3. а б Les gens du cinéma Праверана 12 студзеня 2022.
  4. а б в г д е Fichier des personnes décédées mirror Праверана 18 ліпеня 2024.
  5. а б La comédienne Anouk Aimée est morte à l'âge de 92 ans
  6. https://www.francetvinfo.fr/culture/cinema/les-obseques-d-anouk-aimee-se-sont-deroules-dans-l-intimite-a-paris_6625590.html