Аркадзь Аляксандравіч Барэйка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аркадзь Аляксандравіч Барэйка
Дата нараджэння 25 студзеня 1898(1898-01-25)
Месца нараджэння в. Дуброўкі[1], Полацкі раён
Дата смерці 12 снежня 1955(1955-12-12) (57 гадоў)
Месца смерці г. Масква
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Пяхота
Гады службы Сцяг Расіі 19171918
Шаблон:Сцяг СССР, 1923-1955 19181953
Званне генерал-маёр
Камандаваў 50-я стралковая дывізія
324-я стралковая дывізія
11-я гвардзейская стралковая дывізія
9-ы гвардзейскі стралковы корпус
16-ы гвардзейскі стралковы корпус
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна
Польскі паход РСЧА
Савецка-фінская вайна, 1939-1940
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Аркадзь Аляксандравіч Барэйка (25 студзеня 1898, в. Дуброўкі, Полацкі раён — 12 снежня 1955, г. Масква) — савецкі военачальнік, генерал-маёр (1941). Герой Савецкага Саюза (15 студзеня 1944 года)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Дуброўкі, цяпер Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Адукацыя пачатковая.

З 1917 года — служыў у царскай арміі. Ваяваў на Румынскім фронце ў перыяд Першай сусветнай вайны[2].

У РСЧА з чэрвеня 1918 года. У гады Грамадзянскай вайны А. А. Барэйка праходзіў службу чырвонаармейцам у запасным батальёне горада Віцебска. У сакавіку 1919 года быў накіраваны на вучобу на 1-я Віцебскія пяхотныя камандныя курсы. Па іх заканчэнні з чэрвеня таго ж года камандаваў узводам курсантаў на Віцебскіх, затым на Смаленскіх курсах. Са жніўня А. А. Барэйка камандзір роты 1-га асобнага стралковага батальёна Паўднёвага фронту. На гэтых пасадах ўдзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце супраць войскаў генерала А. І. Дзянікіна. З лютага 1920 года праходзіў службу ў 15-м запасным стралковым палку Заходняга фронту у горадзе Дарагабуж, памочнік камандзіра роты, камандзір узвода, памочнік загадчыка зброяй палка.

Пасля вайны 15-ы запасной стралковы полк быў перайменаваны ў 163-ы стралковы полк у складзе 53-й асобнай запасной стралковай брыгады, дзе А. А. Барэйка служыў камандзірам роты. З кастрычніка 1921 года — слухач Вышэйшай тактыка-стралковай школы камсаставу РСЧА імя III Камінтэрна, пасля заканчэння з лістапада 1922 года камандзір узвода 31-х Смаленскіх камандных курсаў, са жніўня 1923 года — начальнік кулямётнай каманды гэтых курсаў. З мая 1924 года камандзір роты, затым камандзір батальёна 15-га стралковага палка Беларускай ваеннай акругі З сакавіка 1931 года ў той жа акрузе А. А. Барэйка выконваў пасаду памочніка камандзіра 10-га стралковага палка па гаспадарчай частцы, з лістапада — начальнік ваенна-гаспадарчага забеспячэння 4-й стралковай дывізіі. З сакавіка 1936 года камандзір 150-га стралковага палка 50-й стралковай дывізіі Беларускай ваеннай акругі ў горадзе Полацку, на гэтай пасадзе ўдзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь ў 1939 годзе, у Савецка-фінскай вайне ў 1940 годзе[1][2].

З верасня 1940 года — намеснік камандзіра 50-й стралковай дывізіі Заходняй асобай ваеннай акругі.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў той жа пасадзе. Са жніўня 1941 года камандзір 50-й стралковай дывізіі. Удзельнічаў у прыгранічнай бітве на Заходнім фронце, затым у Смаленскай бітве. 12 кастрычніка 1941 года А. А. Барэйку было прысвоена чарговае званне генерал-маёр. З чэрвеня 1942 года А. А. Барэйка — камандзір 324-й а са жніўня — 11-й гвардзейскай стралковых дывізій . У лістападзе ён быў прызначаны камандзірам 9-га гвардзейскага стралковага корпуса. У ліпені 1943 года корпус у складзе 61-й арміі ўдзельнічаў у Арлоўскай аперацыі. А. А. Барэйка ўмела арганізаваў прарыў абароны праціўніка і адлюстраванне контрудару, паспяхова камандаваў часткамі корпуса пры фарсіраванні рэк Дзясна і Сноў, авалоданні горадам Чарнігаў. У ходзе бітвы за Дняпро А. А. Барэйка 27-28 верасня ўмела кіраваў корпусам пры фарсіраванні ракі ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Любеч, населеных пунктаў Мысы і Няданчычы, пры захопе і ўтрыманні плацдарма на правым беразе ракі Дняпро[1]. Нягледзячы на неаднаразовыя атакі праўзыходных сіл праціўніка, ўтрымаў захоплены мяжу, асабіста праявіўшы мужнасць і стойкасць, за што яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. З лютага 1944 года А. А. Барэйка знаходзіўся на лячэнні ў ваенна-клінічным санаторыі «Архангельскае». У красавіку быў адкамандзіраваны на вучобу ў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Е. Варашылава, пасля заканчэння якой 7 красавіка 1945 года прыняў камандаванне 16-м гвардзейскім стралковым корпусам, які ў складзе 11-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронту ўдзельнічаў на заключным этапе ва Усходне-Прускай аперацыі.

Пасля вайны з сакавіка 1946 года быў намеснікам камандуючага 11-й гвардзейскай арміяй у Прыбалтыйскай ваеннай акрузе. З мая 1949 года камендант горада Вена у складзе Цэнтральнай групы войскаў. Са жніўня 1953 года ў запасе[1].

Жыў і працаваў у Маскве. Памёр 12 снежня 1955 года. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Борейко Аркадий Александрович. Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 73. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 http://polotsk.vitebsk-region.gov.by/ru/region/znamenitye/borejko/ Полоцкий райисполком. Официальный сайт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 336. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь. Т.1. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. ISBN 5-901679-11-3(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Аркадзь Аляксандравіч Барэйка на сайце «Героі краіны»