Самуіл Аба
| Самуіл Аба | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| венг.: Aba Sámuel | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пётр Арсеола | ||||||
| Пераемнік | Пётр Арсеола | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
990[1]
|
||||||
| Смерць |
5 ліпеня 1044[1] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Aba[d] | ||||||
| Жонка | Sarolta[d][2] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
| Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
Са́муіл Аба́ (Ша́муэл Аба́, венг.: Aba Sámuel; каля 990 — 5 ліпеня 1044) — венгерскі кароль (1041—1044), быў жанаты з сястрой караля Іштвана I Святога.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1041 годзе Самуіл Аба стаў на чале незадаволеных, якія паўсталі супраць караля Пятра Арсеола. Пасля выгнання апошняга быў каранаваны і стаў новым каралём. Аднак неўзабаве супраць яго ўтварылася моцная кааліцыя, якая мелася на мэце вярнуць на прастол караля Пятра. З прычыны таго, што Аба не выканаў умоў міру, заключага з імператарам Генрыхам III, апошні разам з выгнаным каралём Пятром уварваўся ў 1044 годзе ў Венгрыю і разбіў войска Абы пры Дзьёры . Пераможаны Самуіл Аба быў схоплены і абезгалоўлены.
Ад Самуіла Абы вядзе сваё паходжанне, хоць без пераканаўчых доказаў, адзін з венгерскіх дваранскіх родаў, імем якога ў канцы XIX стагоддзя зваўся камітат Абаўй (частка сучаснага медзье Боршад-Абаўй-Земплен).