Перайсці да зместу

Арцём Генадзевіч Шрайбман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арцём Генадзевіч Шрайбман
Род дзейнасці палітолаг, журналіст
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1991(1991-10-01) (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Арцём Шрайбман (нар. 1 кастрычніка 1991, Гомель) — беларускі палітолаг, аналітык, журналіст. Пазаштатны аўтар TUT.BY[1], запрошаны эксперт Маскоўскага цэнтра Карнегі, заснавальнік аналітычнага агенцтва Sense Analytics[2].

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1991 года ў Гомелі.

Навучаўся ў гімназіі № 71 Гомеля з паглыбленным вывучэннем англійскай мовы. Падчас навучання выйгрываў алімпіяды па матэматыцы і прадмеце «Чалавек. Грамадства. Дзяржава».

У 2014 годзе скончыў бакалаўрэат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнароднае права». У 2018 годзе скончыў магістратуру Лондонскай школы эканомікі па спецыяльнасці «Палітыка і камунікацыя».

З 2012 па 2014 год працаваў у беларускім навінавым агенцтве «БелаПАН». Супрацоўнічаў з англамоўным аналітычным парталам пра Беларусь BelarusDigest.com. Стажыраваўся ў нямецкім Бундэстагу ў камандзе Олівера Качмарэка з Сацыяльна-дэмакратычнай партыі Германіі, а таксама 1 месяц — у дзелавым штотыднёвіку «Белорусы и рынок».

З 2014 па 2019 год адказваў за раздзел «Палітыка» на беларускім партале TUT.BY. З 2019 года А. Шрайбман публікуецца ў выданні як незалежны эксперт.

З 2016 года ўзаемадзейнічае з Маскоўскім Цэнтрам Карнегі ў якасці аглядальніка па тэмам унутранай і знешняй палітыкі Беларусі.[3] Таксама ў 2016 годзе паўгода працаваў дарадчыкам пастаяннага каардзінатара ААН па пытаннях палітычнага развіцця Беларусі.

У 2019 годзе заснаваў уласнае аналітычнае агенцтва Sense Analytics, якое выдае аналітычныя бюлетэні на англійскай і рускай мове па падпісцы. У выданнях збіраецца асноўная інфармацыя пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Бюлетэні набываюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы, палітычныя фонды і міжнародныя арганізацыі, якія працуюць з Беларуссю.

Са жніўня 2018 года вядзе свой канал у Telegram, у якім анансуе публікацыі ў анлайн-выданнях, інтэрв’ю і дзеліцца ўласнымі меркаваннямі аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Канал актыўна рос з пачатку красавіка 2020 года, калі пачалася прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Па стане на снежань 2020 года колькасць падпісчыкаў канала складала больш за 42.000 чалавек і ён знаходзіўся ў першай дваццатцы беларускіх каналаў пра палітыку[4].

На афіцыйным YouTube-канале TUT.BY са студзеня 2019 года па красавік 2020 года выходзіла праграма «руск.: Разжёвано». У кароткіх роліках у лаканічнай манеры А. Шрайбман дзяліўся ўласным меркаваннем аб актуальных грамадска-палітычных падзеях у Беларусі. Апошні ролік быў прысвечаны рэакцыі беларускіх уладаў на распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі.

На YouTube-канале «TUT.BY.Политика» у перыяд прэзіденцкіх выбараў 2020 года выйшлі інтэрв’ю Арцёма Шрайбмана з вядучымі палітыкамі: з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыка і Валерыем Цапкала, з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, якая на перадачы была разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай.

3 чэрвеня 2021 года на АНТ выйшла інтэрв’ю з палітвязням Раманам Пратасевічам, які абвінаваціў Арцёма Шрайбмана ў тым, што ён браў удзел у каардынацыйным штабе-чаце пратэстаў 2020 года. У выніку таго што «рызыкі знаходжання ў Беларусі вельмі ўзраслі» і Арцём Шрайбман быў вымушаны з’ехаць ва Украіну[5].

2 снежня 2021 года стала вядома, што тэлеграм-канал Арцёма Шрайбмана суд прызнаў экстрэмісцкім[6].

Жанаты з журналісткай Вікторыяй Луд з чэрвеня 2017 года[7].

  • Прэмія спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па працы з адоранными навучэнцамі (2008)[8].
  1. Артем Шрайбман в tut.by Архівавана 19 лістапада 2020. // TUT.BY
  2. About us — Sense analytics (sense-analytics.by)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 29 снежня 2020.
  3. Артем Шрайбман в Московском центре Карнеги Архівавана 19 снежня 2020. //carnegie.ru
  4. Статистика канала Shraibman. Telegram Analytics (tgstat.com)
  5. Иронично получилось... (руск.). Шрайбман в Telegram (5 чэрвеня 2021). Праверана 6 чэрвеня 2021.
  6. Тэлеграм-канал Арцёма Шрайбмана і «Ніка і Майка» прызналі экстрэмісцкімі. Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 3 снежня 2021.
  7. З’явілася новая журналісцкая сям’я: Арцём Шрайбман і Віка Луд пабраліся шлюбам! | baj.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2021. Праверана 4 студзеня 2021.
  8. Учащиеся гимназии 71 г. Гомеля, награжденные Премией специального фонда Президента Республики Беларусь по работе с одаренными учащимися(недаступная спасылка)