Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein
POL COA Kryszpin.svg
Герб «Крышпін»
Біскуп-суфраган віленскі
1694 — 1695
Папярэднік: Уладзіслаў Сільніцкі
Пераемнік: Ян Мікалай Згерскі
Біскуп жамойцкі
1695 — 1708
Папярэднік: Казімір Пац
Пераемнік: Ян Мікалай Згерскі
 
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: каля 1654
Жамойць
Смерць: 14 жніўня 1708(1708-08-14)
Кідуляй
Пахаванне: Кафедральны сабор Святога Станіслава
Род: Крышпін-Кіршэнштэйны
Бацька: Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Маці: Ганна Млоцкая

Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1654, Жамойць14 жніўня 1708, Кідуляй, цяпер Шакейскі раён, Літва) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштэйнаў герба ўласнага «Крышпін», сын Гераніма.

Навучаўся ў Кракаўскай акадэміі і Падуанскім універсітэце. У 1678 высвечаны на святара. Ад 1681 віленскі канонік, ад 1685 кусташ. У 16871695 рэферэндар духоўны літоўкі. У 1694 названы тытулярным біскупам салоненскі і прызначаны біскупам-суфраганам віленскім. У 1695 прызначаны жамойцкім біскупам. У палітычным жыцці выступаў супраць партыі Сапегаў, але ў часе Паўночнай вайны 1700—1721 перайшоў на шведскі бок. Пахаваны ў Віленскай кафедры.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]