Перайсці да зместу

Алег Вільгельмавіч Іоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. В. Іоў)
Алег Вільгельмавіч Іоў
Дата нараджэння 14 снежня 1957(1957-12-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 2021(2021-06-18) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера археалогія
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Алег Вільгельмавіч Іоў (14 снежня 1957, в. Бронная Гара, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 18 чэрвеня 2021, Мінск) — беларускі археолаг, даследчык Беларускага Палесся. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1984), аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР па спецыяльнасці «археалогія» (1989).

Працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1979—1994), потым у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» (1994—1995). Зноў вярнуўся ў Інстытут гісторыі, дзе працававаў да канца свайго жыцця старшым навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу.

Памёр 18 чэрвеня 2021 года ў Мінску[1].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў — археалогія Беларускага Палесся IX—XIII ст., праблемы экамічнага развіцця і палітычнай гісторыі Тураўскага княства.

У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сельские поселения IX—XIII вв. западной части Белорусского Полесья» (нав. кіраўнік — П. Ф. Лысенка).

Праводзіў археалагічныя даследаванні на сярэднявечных помніках (гарадзішчах і селішчах): г. Камянец, вёскі Франопаль, Піліпавічы, Чарнаўчыцы (Брэсцкі раён), Жабер (Драгічынскі раён), Гарадзішча, Грыўковічы (Пінскі раён), Снядзін (Петрыкаўскі раён), Юравічы (Калінкавіцкі раён і інш.

Вынайшаў скарбы: Несвіжскі (1997) і Брылеўскі (2000). Сумесна з В. С. Вяргей даследаваў адзін з першых на тэрыторыі Беларусі гандлёва-рамесных цэнтраў (VIII — пач. XI ст.) — гарадзішча на Ясельдзе (протагорад). Устанавіў, што ў Паўднёвай Беларусі ў канцы IX — пач. X ст. адбылася моцная «культурная» рэвалюцыя, выкліканая небывалым развіццём гандлю і рамяства. Гэта прывяло практычна да поўнай змены матэрыяльнай культуры насельніцтва.

Удзельнік эксгумацыі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты[2].

З 2004 года раскапваў гарадзішча ў Юравічах, адно з самых вялікіх у Беларусі. Былі знойдзены манеты, частка коннай збруі, наканечнік ножнаў скандынаўскага паходжання, якія датуюцца X—XI стагоддзямі. Цэнтральная частка гарадзішча нагадвае дзядзінец. Калі меркаваць па знаходках, у Юравічах існаваў вялікі горад, але ніякіх пісьмовых звестак аб ім няма. Грунтуючыся на гістарычных і археалагічных фактах, Алег Іоў выказаў гіпотэзу, што менавіта на юравіцкім гарадзішчы ў X — пачатку XI стагоддзяў узнік і першапачаткова існаваў летапісны Тураў[3].

Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000). Аўтар трох манаграфій і больш за 160 навуковых і энцыклапедычных артыкулаў.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Курапаты: Артыкулы, навуковая справаздача, фотаздымкі. — Менск: «Тэхналогія», 1994. (у суаўтарстве з Пазняком З., Шмыгалёвым Я. і Крывальцэвічам М.).
  • Брылёўскі скарб. Мінск: Беларускі Дом друку. 2011. — 112 с. (у суаўтарстве з Рабцэвічам В. Н. і Плавінскім М. А.).
  • Старажытнае паселішча на Ясельдзе / А. В. Іоў, В. С. Вяргей; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, 2012.
  • Прыпяцкае Палессе: ад старажытнасці да сучаснасці. Гісторыя рэгіёна Нацыянальнага парка «Прыпяцкі». Брэст: «Альтернатива», 2013. — 261 с. (калектыўная манаграфия).
  • Результаты археологических и антропологических исследований на городище Снядин в 2012 / О. В. Иов, Н. Н. Помазанов, В. А. Шипилло // Матэрыялы па археалогіі Беларусі: зб. навук. артык. / Iнстытут гісторыі НАН Беларусі; рэдкал. В. М. Ляўко (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — Вып. 25. — С. 218—223.
  • Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі. Прыпяцкае Палессе. — Мінск: Беларуская навука, 2016. — 441 с. (калектыўная манаграфия).
  • Припятско-Неманская водная магистраль как один из векторов пути «из варяг в греки» / Олег Иов // Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі : зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мінск, 2016. — С. 79―89.
  • К вопросу о местонахождении летописного Турова X ― начала XI в. / Олег Иов // Калінкавічы і Калінкавіцкі край : зборнік навуковых артыкулаў : [матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 23―24 красавіка 2015 г. / укладальнік А. А. Скеп’ян. — Мінск, 2016. — С. 68―86.
  • Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца / А. А. Башкоў, А. В. Іоў // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 357—361.
  1. Іоў Алег Вiльгельмавiч (1957—2021)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022. Праверана 22 лютага 2022.
  2. Справаздача аб археалагічных раскопках (эксгумацыі) пахаванняў ва ўрочышчы Курапаты (Брод) Мінскага раена Бараўлянскага сельсавета. Курапаты. — New York. 1993. (у суаўтарстве з Пазняком З. і Крывальцэвічам М.)
  3. nn.by
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 503. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Иов Олег Вильгельмович // Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник. — Минск, 2007. — С. 141.
  • Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2011. — Т. 1. — С. 389.