Анатоль Міхайлавіч Генералаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Генералаў)
Анатоль Міхайлавіч Генералаў
руск.: Анатолий Михайлович Генералов
Дата нараджэння 31 студзеня 1923(1923-01-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 2007(2007-07-08) (84 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія спявак, выкладчык універсітэта
Гады актыўнасці з 1954
Тэатр
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Будапешта» медаль «За ўзяцце Вены» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» ордэн Пашаны
Народны артыст Беларускай ССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Анатоль Міхайлавіч Генера́лаў[1] (31 сакавіка 1923, станіца Пацёмкінская, Кацельнікаўскі раён  (руск.), Валгаградская вобласць — 8 ліпеня 2007, Мінск) — беларускі артыст оперы (барытон). Народны артыст БССР (1963)[2]. Брат У. М. Генералава[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў станіцы Пацёмкінская (сучасная Пугачоўская ў Кацельнікаўскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі). Скончыў сярэднюю школу. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года, пехацінец і сувязіст[3]. Быў паранены[3]. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Краснадар і паступіў у музычнае вучылішча, у якім правучыўся адзін семестр і камісіяй з Масквы быў адабраны для вучобы ў Музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных[3]. Скончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных  (руск.) у 1954 годзе (клас Генадзя Адэна). У 19541981 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1976—2007 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі[2], з 1990 года — прафесар кафедры спеваў[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодаў моцным прыгожым мяккага тэмбру драматычным барытонам, натуральнасцю сцэнічнай выразнасці, яркім тэмпераментам. Стварыў яркія вобразы ў операх — Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рыгалета і Аманасра («Рыгалета» і «Аіда» Д. Вердзі), Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А. Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Чалхія («Міндзія» А. Тактакішвілі  (руск.)), Альфіа («Сельскі гонар  (руск.)» П. Масканьі) і інш. Выканаўца ролі У. І. Леніна на беларускай опернай сцэне («Кастрычнік» В. Мурадэлі  (руск.), «У буру» Ц. Хрэннікава)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б БелЭн 1997.
  2. а б в Генералов Анатолий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
  3. а б в г 100 лет Анатолию Генералову (руск.) // Сайт Вялікага тэатра
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2003 года № 66 «Аб узнагароджанні А. М. Генералава і Н. В. Аўраменка дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]