Перайсці да зместу

Алег Барысавіч Залётнеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Залётнеў)
Алег Барысавіч Залётнеў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 ліпеня 1947(1947-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2020(2020-11-20) (73 гады)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у

Алег Барысавіч Залётнеў (8 ліпеня 1947(1947-07-08), Сухабязводнае[d], Горкаўская вобласць20 лістапада 2020(2020-11-20), Мінск) — беларускі кампазітар.

Нарадзіўся 8 ліпеня 1947 года ў г. п. Сухабязводнае Горкаўскай вобласці РСФСР у сям’і рэпрэсаваных[1].

Выпускнік Мінскай музычнай вучылішча імя Глінкі (аддзяленне тэорыі музыкі). У 1974 годзе скончыў аддзяленне кампазіцыі Беларускай кансерваторыі (класа Пятра Падкавырава). У 1979—1983 гадах — загадчык літаратурнай часткі Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі. У 1984 годзе пачаў выкладаць гукарэжысуру ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Настаўнічаў у дзіцячых музыкальных школах у Мінску, выкладаў у Інстытуце культуры. Пазней быў спецыяльным карэспандэнтам і намеснікам дырэктара радыё «Культура».

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1978 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1992 года, член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1994 года.

Памёр 20 лістапада 2020 года ад каранавірусу[2].

Творчасці ўласцівы перавага лірычнай вобразнасці, спалучэнне класічнай традыцыі, неакласіцыстычных тэндэнцый і сучасных тэхнік кампазіцыі. Сярод твораў: балет «Кругаверць» па матывах народных балад (пастаўлены ў 1996, лібрэта Ю. Чурко); драматычныя араторыя «Лісткі календара» (словы М. Танка, 1983), «Літургія Св. Іаана Златавуста» (1994), «Нясвіжская меса» паводле твораў кампазітараў 18 ст. (1997); камерная сімфонія (1979), адажыа «Doloroso» (1980); канцэрты: для фартэпіяна (1974), для голасу (1988), для ўдарных інструментаў «Credo» (1992), для аргана і ўдарных (1993) з аркестрам; паэма-карціна «Купальская ноч» для народнага аркестра (1982); «Тэатральны дывертысмент» для ансамбля духавых, ударных і фартэпіяна (1992); камерна-вакальныя і камерна-інструментальныя творы; хары (у т. л. «Безнадзейнасць»[3]), рамансы, песні («Было ж толькі лета», словы Уладзіміра Карызны[4], «Песня о дружбе» словы Уладзіміра Някляева[5], «Песня аб памяці» словы А. Вярцінскага[6]). Аўтар музыкі больш як для 100[2] драматычных спектакляў, кіна- і тэлефільмаў, радыёпастановак.

Музычная п’еса «Купальскі напеў»[7]. Мюзікл «Валенсіянскія вар’яты» (1983, паводле Лопэ дэ Вэгі)[8]. Оперы «Адзінокі птах», «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт» (пастаўленая ў Маладзечанскім маладзёжным народным музычным тэатры ў 2013 годзе, лібрэта Сяргея Макарэя)[9].

Кампазітар 7 фільмаў[10]:

  • «Ускоренная помощь» 2, серыял, 2001
  • «Уносим ноги» ці «Хочу в Париж»[11], 1995
  • «Не понимаю», 1989
  • «Одна ночь», тэлефільм, 1989
  • «Паляванне на Апошняга Жураўля», міні-серыял, 1986
  • «Деревья на асфальте», 1984
  • «Барвовая трава»[12], 1982

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  2. а б От коронавируса умер известный белорусский композитор Олег Залётнев (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 25 сакавіка 2021.
  3. Безнадзейнасць [Ноты] : „Скарына, доктар лекарскіх навук…“ : хор [змешаны] a'capella // Адрасуючы Скарыне : творы беларускіх кампазітараў, прысвечаныя Францыску Скарыне. — Мн., 1991. — С. 25—27.
  4. Было ж толькі лета [Ноты] : „Мяцеліцу лісця бярозы ўзнялі…“ // Люблю цябе, Белая Русь : песні [беларускіх кампазітараў] на словы Уладзіміра Карызны : [для голасу ў суправаджэнні фартэпіяна] / уступны артыкул Ю. Семянякі. — Мн., 1984. — С. 79—85.
  5. Песня о дружбе [Ноты] : „Повезло тебе в судьбе…“ // Школьные годы : [сборник произведений белорусских композиторов : для детского хора с сопровождением фортепиано и без сопровождения] / [составитель Г. Г. Титова]. — Мн., 1984. — С. 51—57.
  6. Песня аб памяці [Ноты] : „Калі ў атаках падалі салдаты…“ // Сборник песен белорусских композиторов в аранжировке для самодеятельных ВИА / [редактор–составитель М. Финберг]. — Мн., 1985. — С. 77—91.
  7. Купальскі напеў [Ноты] // Мелодыі роднага края : рэпертуарна–метадычны зборнік п’ес для дзіцячага аркестра народных інструментаў. — Мн., 1991. — С. 76—91.
  8. Мюзікл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 59
  9. Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт [Ноты]: рамантычная опера ў дзвюх дзеях [рукапіс] / Алег Залётнеў. — 2013. — 153 с.
  10. Олег Залетнев — фильмы (руск.). КиноПоиск. Праверана 20 лістапада 2020.
  11. Алег Барысавіч Залётнеў на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
  12. Все белорусские фильмы: каталог-справочник / Авт.-сост. И.Авдеев, Л. Зайцева; Науч. ред. А.В. Красинский. — Мн.: Бел. навука, 2000. — Т. 2. Игровое кино (1971—1983). — С. 250.