Бабуніцкі сельсавет
Бабуніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабунічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 053 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Бабу́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бабунічы.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1053 чалавекі[2], з іх 96,5 % — беларусы[3].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.