Мышанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мышанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мышанка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 877
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Мы́шанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Мышанка (да 1954 г. — вёска Беседкі).

Створаны 20 жніўня 1924 года як Беседкаўскі сельсавет у складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Беседкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Мазырскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Церабаўскага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Мышанка[1]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 18 лістапада 1967 года перайменаваны ў Мышанскі сельсавет.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1877 чалавек[2], з іх 89,4 % — беларусы, 6,6 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.