Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёнаМазырскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года ў склад Ламавіцкага сельсаветаАкцябрскага раёна перададзена вёска Зарыжжа[1]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 773 чалавекі[2], з іх 95,7 % — беларусы[3].
Зноскі
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.