Галубіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён)
Галубіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галубіца |
Дата ўтварэння | 2 верасня 1975 |
Насельніцтва (2019) | 894 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 247949 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Галубі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Галубіца.
15 жніўня 1974 года цэнтрам Ляскавіцкага сельсавета ўсталявана вёска Галубіца[2]. 20 лютага 1975 года з Ляскавіцкага сельсавета ў склад Брынёўскага сельсавета перададзены вёскі Баклань, Дарашэвічы і Ляскавічы[3]. 2 верасня 1975 года Ляскавіцкі сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Галубіца[4]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Снядзінскага сельсавета (вёскі Белін, Мардзвін, Снядзін, Судзібар і Таргашын)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1328 чалавек[6], з іх 96,8 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 894 чалавекі[8].
Зноскі
- ↑ а б http://gp.by/upload/iblock/5b7/5b7bd088519bcb801d063ac8c5b7ef3d.pdf
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.