Грабаўскі сельсавет (Петрыкаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Грабаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Грабаў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 651
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гра́баўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Грабаў.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.

28 снежня 2007 года скасавана вёска Церабень[1].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 651 чалавек[2], з іх 95,1 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.