Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі
Партрэт
Род дзейнасці: ксёндз
Дата нараджэння: 26 лютага 1821(1821-02-26)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 жніўня 1889(1889-08-14) (68 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені
Commons-logo.svg Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі на Вікісховішчы

Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі (26 лютага 1821, м. Вайшканы, Ковенская губерня — 14 жніўня 1889) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863—1864 гг. на Гродзеншчыне, рэлігійны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З дваранскага каталіцкага роду Мангінаў, сын Антонія і Кацярыны.

Спачатку вучыўся ў Кейданскім дваранскім вучылішчы, а ў 1839—1845 гг. вучыўся ў духоўнай каталіцкай семінарыі ў Вільні[1]. З 1845 г. капелан, у 18461849 гг. вікарый у Вількаміры, выкладаў Закон Божы ў павятовым вучылішчы. Настаяцель касцёла ў Янішках. З 1853 г. ксёндз-настаяцель бернардзінскага касцёла ў Гродне. У 18611871 гг. дэкан у Гродне. Выкладаў Закон Божы пры аддзяленні Гродзенскай губернскай гімназіі. Апякаў сірот і вязняў. Сабраў вялікую бібліятэку, калекцыю старажытнасцей і карцінную галерэю.

Член Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, створанай К. Каліноўскім і В. Урублеўскім у 1861 г. Канкрэтная роля Гінтаўта-Дзевалтоўскага ў падрыхтоўцы і разгортванні паўстання 1863—1864 гг. не высветлена. Вядома, што ён не быў на падазрэнні ўлад, а па жаданні гродзенскага губернатара нават стаў духоўнікам палітычных вязняў (18631866 гг.). У 1866 г. выступіў супраць увядзення на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў набажэнства на рускай мове, за што пераведзены на 2 гады з Гродна ў Сувалкі. З 1872 г. епіскап, з 1874 г. адміністратар Полацкай епархіі, пабудаваў тут гімназію. З устанаўленнем дыпламатычных адносін з Ватыканам папа Леў XIII абвясціў Гінтаўт-Дзевалтоўскага архіепіскапам-мітрапалітам магілёўскім. Адначасова Гінтаўт-Дзевалтоўскі мітрапаліт усіх каталіцкіх цэркваў Расійскай імперыі, старшыня духоўнай каталіцкай калегіі ў Пецярбургу, адміністратар Мінскай епархіі.

Зноскі

  1. Александр Казимир Гинтовт-Дзевалтовский // Большая биографическая энциклопедия

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Госцеў, А. Гінтаўт-Дзевалтоўскі Аляксандр Казімір / Алесь Госцеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 55 — 56. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 6.
  • Из воспоминаний Ф. Рожанского // К. Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. — Мн., 1988.
  • Материалы для географии и статистики России собранные офицерами ГЕнерального штаба. Гродненская губерния. Ч. I. — СПб., 1863.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Антоній Фіялкоўскі
Архіепіскап Магілёўскі(бел. (тар.)) бел.
1883—1889
Пераемнік:
Шыман Марцін Казлоўскі