Ігнацы Галавінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнацы Галавінскі
Ignacy Hołowiński
Ігнацы Галавінскі
Герб
5-ы Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
24 студзеня 1851 — 19 кастрычніка 1855
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Казімір Дмахоўскі
Пераемнік: Вацлаў Жылінскі

Адукацыя:
Прафесія: архібіскуп, выкладчык універсітэта, пісьменнік, перакладчык, ксёндз
Месца працы:
Нараджэнне: 5 кастрычніка 1807(1807-10-05)
Смерць: 19 кастрычніка 1855(1855-10-19) (48 гадоў)
Пахаванне:
Дынастыя: Q56337963?
Прыняцце свяшчэннага сану: 28 верасня 1830
Епіскапская хіратонія: 30 лістапада 1848
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ігна́цы Галаві́нскі (польск.: Ignacy Hołowiński; псеўданімы — Żegota Kostrowiec, Ignacy Kefaliński; 5 кастрычніка 1807, Оўруч19 кастрычніка 1855, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч, архібіскуп магілёўскі, польскі пісьменнік і перакладчык.

Дзяцінства і навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Сын Пятра і Дамінікі з Лэнскіх. Скончыў школу піяраў у Вялікіх Мяжырычах, духоўную семінарыю ў Луцку (18251826 гг.). У 1826 годзе пераведзены навучацца на тэалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1830 годзе са ступенню майстра тэалогіі. Высвечаны на святара 25 верасня 1830 года ў Луцку.

Душпастырская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выкладаў рэлігію ў шляхецкай школе ў Жытоміры. Дэкан кафедральнага сабора гораду, ад 1835 года жытомірскі кафедральны канонік, ад 1837 г. — прафесар рэлігіі і капэлан у Кіеўскім універсітэце. У 18421855 гадах — рэктар Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, дзе ў 18431844 гг. выкладаў дагматыку, а ў 18431855 гг. патралогію і гамілетыку. 3 ліпеня 1848 года прызначаны тытулярным біскупам карыстаскім і дапаможным біскупам магілёўскай архідыяцэзіі, кансакраваны 12 снежня 1848 года. Ад 11 студзеня 1851 года — архібіскуп магілёўскі (палій атрымаў 12 кастрычніка 1851 г.). Абараняў правы Касцёлу, атрыманыя паводле канкардату 1847 года. Зменшыў уціск грэка-каталікоў. Пахаваны ў склепе Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Выбаргскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх тэалагічных публікацый. Цікавіўся праблемамі з памежжа філасофіі і фундаментальнага багаслоўя. У сваіх творах даследаваў праблематыку стасунку філасофіі і веры і ролі розуму ў тэалогіі, робячы ўнёсак у развіццё апалагетычнай думкі. Выступаў у абарону схаластыкі, указываў на небяспеку для хрысціянства з боку гегельянства, крытыкаваў погляды Браніслава Трантоўскага на каталіцтва. Аўтар падручніку «Homiletyka» (Кракаў, 1859). Пачаў прапаведніцкую праз зварот біблейскіх і айчынных крыніц. Цікавіўся гісторыяй. Рэдактар і выдавец напаўафіцыйнага выдання крыніц па гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Расіі «Акты и грамоты о ўстройстве Римско-католической Церкви в Империи Росийской и Царстве Польском» (Санкт-Пецярбург, 1849). Аўтар грунтоўнае працы, прысвечанай Святой Зямлі.

Перакладчыцкая і пісьменніцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пераклаў на польскую мову санеты Петраркі, першым пераклаў Уільяма Шэкспіра (18391841), але, як адзначаў Юліюш Славацкі, у іх немагчыма было пабачыць Шэкспіра. У 1843 годзе выдаў зборнік «Легенды», які пасля пераклалі на англійскую, чэшскую і рускую мовы. У 1844 г. выдаў зборнік сваіх рэлігійна-філасофскіх і літаратурных прац «Teka rozmaitości», куды ўваходзіла і аповесць пра яго маці. Пасля выйшлі вершаваныя творы «Дзіцятка Ісус» (1846) і «Рахель» (1847) — першы ў польскай літаратуры рэлігійны раман. Іншыя яго літаратурныя творы былі надрукаваны ў зборніку «Лісты Жаготы Кастраўца» (1848). Апроч таго выдаў зборнік казанняў біскупа Юзафа Вышынскага — «Казанні Юзафа Вышынскага, біскупа кіеўскага» (1854). Сябраваў з украінскім пісьменнікам Панцеляймонам Кулішам.


Папярэднік:
Юзаф Іаахім Гольдман
Карыстаскія біскупы
18481851
Пераемнік:
Джузэпэ Кардоні
Папярэднік:
Казімір Дмахоўскі
Магілёўскія архібіскупы
18511855
Пераемнік:
Вацлаў Жылінскі

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Крыніцы/Каталіцкая энцыклапедыя

  • Marian Banaszak, «Hołowiński Ignacy…», [w:] ["Słownik Polskich Teologów Katolickich", pod red. Hieronima E. Wyczawskiego OFM, t. 2, Warszawa 1982, s. 57-59 (tamże obszerna bibliografia).
  • Ks. Piotr Nitecki, «Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999. Słownik biograficzny», Warszawa 2000, szp. 152.
  • Ks. Mieczysław Żywczyński, «Hołowiński Ignacy», [w:] «Polski Słownik Biograficzny» t. IX, Wrocław-Warszawa-Kraków 1960—1961, s. 597—598.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]