Баляслаў Пачопка
Баляслаў Пачопка | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1940 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
![]() | |
![]() |
Баляслаў Пачопка, Баляслаў Пачобка (13 кастрычніка 1884, засценак Уляны, Рукойненская гміна, Віленскі павет (Расійская імперыя) — 26 снежня 1940, м. Целяханы, цяпер Івацэвіцкі раён) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху, журналіст, педагог і публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 кастрычніка 1884 года ў засценку Уляны Віленскага павета ў дваранскай сям’і Антона Пачопкі.
25 кастрычніка 1905 года залічаны выхаванцам Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У чэрвені 1907 года, на другі год навучання, пакінуў семінарыю.
З 1913 года — загадчык аддзела рэлігіі, у 1914—1915 гадах — рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газеты «Biełarus» (Вільня). Cталы аўтар газеты «Наша Ніва». Падрыхтаваў і выдаў у Вільні шэраг кніг на беларускай мове: «Жыццё папежа Піюса X» (1914), «Чалавек на вышыні сваёй годнасці», «Бог з намі: Беларускі малітэўнік» (1915), «Святы Езафат Кунцэвіч» (1916), «Як вучыць жыць і верыць св. Хрыстова Паўсюдная Царква» (1923).
У гады Першай сусветнай вайны выкладаў на першых Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах (1915). У Вільні на Юр’еўскай вуліцы 13 лістапада 1915 года дзякуючы намаганням Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і Баляслава Пачобкі, з удзелам Сабіны Іваноўскай была адкрыта першая беларуская школа.
Працаваў дырэктарам Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі (1916—18). Аўтар першай «Граматыкі беларускай мовы» (1918). Беларуская граматыка Пачобкі была надрукаваная асобнай кнігай лацініцай у друкарні «Гоман» (Вільня). На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і навакольных школах[1]. Яе крытыкавалі беларускія мовазнаўцы за шматлікія паланізмы і русізмы.

У міжваеннае дваццацігоддзе далучыўся да справы беларускага ўніяцтва. Пасвячоны ў святары ў 1925 годзе. Душпастырскую дзейнасць праводзіў на Палессі. З 17 верасня 1926 года — пробашч уніяцкага Бабровіцкага прыхода ў Косаўскім павеце. Удзельнік уніяцкіх канферэнцый у Пінску (1932, 1933). Друкаваўся ў перыядычных выданнях «Гоман», «Biełaruskaja krynica», «Chryścijanskaja Dumka». Супрацоўнічаў з газетай віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileński».

За прыхільнасць да беларускай мовы і культуры праследаваўся польскімі ўладамі. Памёр 26.12.1940 пасля таго, як быў збіты невядомымі.
Пакінуў рукапісную спадчыну.
Зноскі
- ↑ Ігар Бараноўскі. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. — Брэст: ПП В. Ю. А., 2004
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Трацяк Я. Пачопка Баляслаў Антонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — с. 459
- Бараноўск І. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004.
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2005
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 26 снежня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Беларусі
- Пахаваныя ў Івацэвіцкім раёне
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў Целяханах
- Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
- Журналісты Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Мовазнаўцы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Педагогі Беларусі
- Выкладчыкі Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі