Перайсці да зместу

Барбароўская сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Горватаў
Сядзіба ў пачатку XX ст.
Сядзіба ў пачатку XX ст.
51°55′27,51″ пн. ш. 29°28′43,68″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Барбароў
Архітэктурны стыль класіцызм, ампір
Заснавальнік Аляксандр Ігнатавіч Горват (к.1796—1888)
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000518шыфр 313Г000518
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барбароўская сядзіба — сядзібна-паркавы комплекс, які існаваў у в. Барбароў (Мазырскі раён) ў XIX — першай палове XX стст. Палац быў пабудаваны ўласнікам навакольных зямель дваранінам Аляксандрам Ігнатавічам Горватам (к.1800—1888) як прыватная рэзідэнцыя дзесьці ў 1830—1840-ыя гг. на месцы старажытнага замка на высокім правым беразе р. Прыпяць. Сядзібны ансамбль уключаў палац, флігелі (не зберагліся), аранжарэю, каталіцкую капліцу, дом аканома (знесены прыкладна ў 2008 годзе[1]) і пейзажны парк.

Інтэр'ер сядзібы
Брама

Палац быў узведзены ў стылі класіцызму. Паводле польскага даследчыка гісторыі сядзіб А. Урбаньскага, аўтарам праект быў рыжскі архітэктар Люнебург, хоць існуюць і іншыя версіі адносна аўтарства. Уяўляў сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём з чатырохкалонным порцікам у цэнтры фасада. Быў накрыты вальмавым дахам. З тарцовага боку да будынку далучалася аднапавярховая аранжарэя. Да месца, дзе знаходзіўся палац, вядзе ліпавая алея, якая пачынаецца мураванай брамай у стылі ампір у выглядзе двух пілонаў, аб'яднаных каванымі весніцамі і завершаных дэкаратыўнымі вазамі. Алея праходзіць праз арачны мост і завяршаецца авальным партэрам.

Дом аканома — аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак з чатырохкалонным порцікам. У доме аканома размешчаная Барбароўская васьмігадовая школа.

Парк плошча каля 5 га складаецца з дзвюх частак. На больш нізкім паўднёвым участку, дзе стаяў палац, які трыма бакавымі флігелямі абмяжоўваў парадны двор, пасадкі мелі рэгулярную планіроўку. Больш высокі заходні ўчастак аддзяляецца ад яго лагчынай, па якой праходзіла алея, абсаджаная конскім каштанам звычайным. На берагавым адхоне знаходзіліся мураваная альтанка і капліца-пахавальня (1833 г., не захавалася).

Зноскі