Барыс Аркадзевіч Мардвінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Аркадзевіч Мардвінаў
Дата нараджэння 24 лістапада (6 снежня) 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1953(1953-12-09) (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэатральны рэжысёр, выкладчык
Узнагароды
Заслужаны артыст РСФСР

Барыс Аркадзевіч Мардві́наў[1] (руск.: Борис Аркадьевич Мордвинов; 6 снежня 1899 — 9 снежня 1953) — савецкі тэатральны рэжысёр і педагог, прафесар (1939), Заслужаны артыст РСФСР (1935).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве. У 1921 годзе скончыў 2-ю студыю Маскоўскага Мастацкага тэатра. У 1921—1936 гадах акцёр і рэжысёр. У 1927—1936 рэжысёр, з 1930 года загадчык мастачкай часткі і галоўны рэжысёр Маскоўскага музычнага тэатра[2]. У 1936—1940 гадах рэжысёр Вялікага тэатра. У 1935—1940 гадах Б. А. Мардвінаў кіраваў кафедрай сцэнічнага майстэрства Дзяржаўнага інстытута тэатральнага майстэрства[2]. У 1943—1946 гадах мастацкі кіраўнік Варкуцінскага ГУЛАГаўскага тэатра, у 1946—1947 гадах рэжысёр Саратаўскага акадэмічнага тэатра оперы і балета і загадчык кафедры сцэнічнага майстэрства Саратаўскай кансерваторыі[2]. У 1947—1951 гадах Б. А. Мардвінаў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР на пасадзе галоўнага рэжысёра. Адначасова выкладаў у Беларускай кансерваторыі і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

На беларускай сцэне паставіў оперы «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса, «Алеся» Я. Цікоцкага (1947), «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1948)[1]. Прымаў удзел у пастаноўцы балетаў «Князь-возера» В. Залатарова (1949), «Чырвоны мак» Р. Гліэра (1950)[1].

Зноскі

  1. а б в Беларусь 1995.
  2. а б в Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]