Віктар Філімонавіч Карамазаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віктар Карамазаў)
Jump to navigation Jump to search
Віктар Філімонавіч Карамазаў
Viktar Karamazaŭ.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1934(1934-06-27) (85 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, пісьменнік, журналіст
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
karamazov.by/by/

Віктар Філімонавіч Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Філімонавіч Карамазаў нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года ў сям'і настаўніка ў горадзе Чэрыкаў (цяпер Магілёўская вобласць, Беларусь). У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыць у Крычаве. В. Карамазаў — прадстаўнік «філалагічнага пакалення» ў нашай літаратуры. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта[1] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Пасля заканчэння БДУ[2] ў 1958 годзе Віктар Карамазаў пачаў свой доўгі журналісцкі і пісьменніцкі шлях: працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога«, крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізму», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў).

У 1962-1963 гг. - уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілеўская праўда». З 1964 года працаваў у Беларускай рэспубліканскай газеце «Звязда» - літсупрацоўнікам; загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ; загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва.

У 1969-71 г. быў літсупрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва», загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў Галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», быў членам сцэнарна-рэдакцыйнай камісіі тэлебачання, сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З сакавіка 1982 — загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1982-86 г. — кансультант СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969.

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрага дакументальных кінастужак.

Пісьменнік з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя К. Каліноўскага за кнігу публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе», узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (альманах «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта сталі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В.К. Бялыніцкага-Бірулі, [[Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі |С.Ю. Жукоўскага]], Г.Х. Вашчанка, А.С. Бархаткова, М.В. Неўрава.

Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе...» (1989).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі прозы

- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Падранак» 1968;

- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Па талым снезе» 1973;

- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Спіраль» 1974;

- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Дзень Барыса і Глеба» 1981;

- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Дома» 1984;

- Зборнік абранага «Дзяльба кабанчыка» 1988;

- Кніга аповесцяў і апавяданняў «Аброчны крыж» 1994;

- Зборнік выбранага «Галуба» 1996;

- Выбранае «Выбраныя творы: у 2 т» 1997.

Зборнікі публіцыстыкі

- Кніга нарысаў «Вясёлка сярод зімы: падарожжы» 1978;

- Аповесць-эсэ «Глядзіце ў вочы лемуру» 1989;

- Кніга нарысаў «Проста ўспомніў я цябе…» 1989;

- «З вясною ў адным вагоне : Аповесці, эсэ, дзеннік» 2002;

Раманы

- «Пушча» 1979; экранізаваны ў 1988;

- «Бежанцы» 1993.

Кнігі пра мастакоў

- «Крыж на зямлі і поўня ў небе : Эскізы, эцюды і споведзь Духу, альбо Аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі» 1991;

- «Брама: аповесць» 2006;

- «Антон : аповесць-эсэ ў стылі рэтра» 2006;

- «Краса і воля : Аповесць Эсэ Альбом» 2008;

- «Мастак і парабкі : апошняя вясна Мікалая Неўрава» 2011.

Сцэнарый

- Сцэнар фiяваронак: Аповесці, апавяданні / Карамазаў; зав з бел-Масква : Савецкі пісьменнік, 1981-430 с;

- Карамазаў, цяпло роднага ачага: аповесці / Карамазаў; пер з бел-Мінск : Мастацкая літаратура, 1983-334 с;

- Карамазаў, пушча : раман / Карамазаў; «Зялёныя фрэгаты» 1974;

- Сцэнар фільма белор «Крыж на зямлі і поўдня ў небе» 1992.

Выданні Віктара Карамазава ў перакладзе на рускую мову

- Карамазов, В Ф ЖИКиреенко — Москва : Советский писатель, 1988;

- Карамазов, В Ф Смотрите в глаза лемуру / В Ф Карамазов; пер с бел — Минск : Юнацтва, 1989 — 415 с.

Экранізацыi[правіць | правіць зыходнік]

- 1987-пушча па матывах рамана "Пушча» рэж Валянцін ворагаў, 2 серыі Беларусьфільм»;

- 1992-крыж на зямлі і месяц у небе па матывах аповесці «Крыж на зямлі і поўню ў небе: эскізы, эцюды і споведзь духу, альбо аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі» рэж Валерый Басаў, «Нацыянальная тэлерадыёкампанія Беларусі».

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя К. Каліноўскага (1990) за кнігу «Проста ўспомніў я цябе...»;

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
  • Траяноўскі А. Карамазаў // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн., 1999.