Барыс Карлавіч Пуга
| Барыс Карлавіч Пуга | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лат.: Boriss Pugo | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Вадзім Віктаравіч Бакацін | ||||||
| Пераемнік | Vasily Trushin[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
19 лютага 1937[1] |
||||||
| Смерць |
22 жніўня 1991[1] (54 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | атэізм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Прыналежнасць | СССР | ||||||
| Род войскаў | Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР | ||||||
| Званне | генерал-палкоўнік і генерал-палкоўнік[d] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Барыс Карлавіч Пуга (19 лютага 1937[1], Калінін — 22 жніўня 1991[1], Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, Міністр унутраных спраў СССР (1990—1991), член Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 лютага 1937 года ў г. Калінін. Латыш, член КПСС з 1963 года. Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут. З 1961 года на камсамольскай працы: сакратар камітэта камсамола завода, затым — другі і першы сакратар райкама камсамола, затым — загадчык сектарам ЦК ЛКСМ, затым — першы сакратар ЦК ЛКСМ, затым — сакратар ЦК УЛКСМ, затым — інспектар ЦК КПСС, затым — загадчык аддзелам ЦК Кампартыі Латвіі, затым — першы сакратар Рыжскага гаркама партыі.
З 1977 года працаваў у КДБ Латвійскай ССР. З 1980 года — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Латвійскай ССР. У 1984—1988 гадах — першы сакратар ЦК Кампартыі Латвійскай ССР. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР адзінаццатага склікання. Быў членам ЦК КПСС (1986—1990). Старшыня камітэта партыйнага кантролю пры ЦК КПСС (1988—1990) і кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС у верасні 1989 — ліпені 1990. Член і старшыня ЦК КПСС у ліпені 1990 — красавіку 1991. З 11 снежня 1990 года — Міністр унутраных спраў СССР. 4 лютага 1991 года Барысу Пуга было прысвоена воінскае званне генерал-палкоўніка.
Член ДКНС. Пракуратурай СССР у дачыненні Пуга Б. К. была ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у ДКНС. Па афіцыйнай версіі 22 жніўня 1991 года пасля правалу ДКНС пры спробе арышта застрэліўся разам з жонкай.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барыс Карлавіч Пуга
- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Цверы
- Памерлі 22 жніўня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Члены КПСС
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Постаці спецслужбаў Латвіі
- Міністры ўнутраных спраў СССР
- Члены ДКНС
- Застрэліліся ў СССР