Іван Мікалаевіч Дурнаво (1834)
Іван Мікалаевіч Дурнаво | |
---|---|
Нараджэнне |
1 (13) сакавіка 1834 |
Смерць |
29 мая (11 чэрвеня) 1903 (69 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Дурнаво |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, ваенны |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Мікалаевіч Дурнаво (руск.: Ива́н Никола́евич Дурново) (1 (13) сакавіка 1834, Чарнігаўская губерня — 29 мая (11 чэрвеня) 1903, ля Берліна) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (1889—1895), старшыня Камітэта міністраў (1895—1903).
Губернатар і міністр[правіць | правіць зыходнік]
У 1863 годзе Іван Дурнаво быў прызначаны губернатарам Чарнігаўскай губерні, у 1870 быў пераведзены ў якасці губернатара ў Екацярынаслаў, тады гэты горад яшчэ не з'яўляўся важным эканамічным цэнтрам. У 1875 г. з'яўляўся ганаровым міравым суддзём горада Новамаскоўска, Екацерынаслаўскай губерні. У 1882 годзе новы імператар Аляксандр III прызначыў яго таварышам (намеснiкам) міністра ўнутраных спраў Дзмітрыя Талстога. У 1886 годзе Дурнаво, які карыстаўся ў тыя гады вялікім даверам імператарскай сям'і, таксама ўзначаліў 4-е аддзяленне ўласнай імператарскай канцылярыі, праз якую ажыццяўлялася дабрачынная дзейнасць. На гэтай пасадзе Дурнаво рацыянальна выкарыстаў наяўныя сродкі і адкрыў больш за 500 новых устаноў.
Зноскі
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Нарадзіліся ў Калужскай губерні
- Памерлі 11 чэрвеня
- Памерлі ў 1903 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
- Выпускнікі Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Асобы
- Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі