Аляксандр Рыгоравіч Строганаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Рыгоравіч Строганаў
Alexander Grigorevich Stroganov.jpg
Дата нараджэння

31 снежня 1795(1795-12-31)

Месца нараджэння

Санкт-Пецярбург

Дата смерці

2 жніўня 1891(1891-08-02) (95 гадоў)

Месца смерці

Адэса, Херсонская губерня

Прыналежнасць

Flag of Russia.svg Расійская імперыя

Род войскаў

артылерыя

Гады службы

1813—1863

Званне

генерал-ад'ютант, генерал ад артылерыі

Камандаваў

Таварыш міністра ўнутраных спраў
(1834—1839)
Чарнігаўскі, Палтаўскі і Харкаўскі генерал-губернатар
(1836—1838)
Міністр унутраных спраў
(1839—1841)
Ваенны губернатар Санкт-Пецярбурга
(1854—1854)
Наварасійскі і Бесарабскі генерал-губернатар
(1854—1863)

Бітвы/войны

Вайна Шостай кааліцыі:

Паўстанне 1830 года

Узнагароды і прэміі
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ганаровы грамадзянін Адэсы

Аляксандр Рыгоравіч Строганаў (руск.: Алекса́ндр Григо́рьевич Стро́ганов) (17951891) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, генерал-ад'ютант, граф, член Дзяржаўнага савета, міністр унутраных спраў (18391841).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўваўся ў Корпусе інжынераў шляхоў зносін; уступіў у Лейб-гвардыі артылерыйскую брыгаду, удзельнічаў у бітвах пад Дрэздэнам, Кульмам, Лейпцыгам; знаходзіўся пры заняцці Парыжа; у 1831 г. удзельнічаў у падаўленні паўстання 1830-1831 гг. У 1834 г. Строганаў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў.

У 18361839 гадах быў чарнігаўскім, палтаўскім і харкаўскім генерал-губернатарам, а з 1839 па 1841 год кіраваў Міністэрствам унутраных спраў Расійскай Імперыі.

З 1849 года быў членам Дзяржаўнага савета. Прабыўшы год (1854) ваенным губернатарам Пецярбурга, ён потым быў каля 9 гадоў Новарасійскім і Бесарабскім генерал-губернатарам. У бытнасць у Адэсе граф Строганаў цікавіўся дзейнасцю тамтэйшага Таварыства гісторыі і старажытнасцяў Расіі, быў яго прэзідэнтам і зрабіў вельмі шмат каштоўных ахвяраванняў у музей. Велічэзную сваю бібліятэку ён адпісаў Томскаму ўніверсітэту.