Арсеній Андрэевіч Закрэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арсеній Андрэевіч Закрэўскі

Нараджэнне 25 верасня 1786(1786-09-25)[1]
Смерць 23 студзеня 1865(1865-01-23) (78 гадоў)
Месца пахавання
Род House of Zakrevskiy[d]
Жонка Agrafena Sakrevskaya[d]
Дзеці Lydia Zakrevski[d]
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне генерал-ад’ютант
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра I ступені кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені Order of Saint Anna, 1st class with diamonds ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Залатога льва Насау Order of Leopold ордэн Чырвонага арла Pour le Mérite Order of Saint Louis Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа Ордэн Льва і Сонца залатая зброя «За храбрасць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арсеній Андрэевіч Закрэўскі (13 (24) верасня 1786 (1783?), сяло Бернікава, Зубцоўскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 11 (23) студзеня 1865, Фларэнцыя, Італія) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1802 годзе скончыў Гродзенскі кадэцкі корпус. Удзельнічаў у войнах з Францыяй (1805, 18061807, 18121815), Швецыяй (18081809) і Турцыяй (18061811). У бітве пры Аўстэрліцы выратаваў ад палону камандзіра палка генерала М. М. Каменскага, пасля чаго стаў яго ад'ютантам.

Вызначыўся ў бітве пры Прэйсіш-Эйлаў, атрымаўшы залатую шпагу «За адвагу». Падчас руска-швецкай вайны прымаў удзел у бітвах у возера Куартане, пры Аравайсе і інш. Пасля прызначэння Каменскага галоўнакамандуючым рускім войскам у Малдавіі ў сакавіку 1810 г. Закрэўскі быў прызначаны начальнікам яго паходнай канцылярыі. Удзельнічаў у бітвах пры Баціне, у штурме Рушчука, двойчы быў паранены і двойчы кантужаны. 22 верасня (4 кастрычніка) 1811 узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-га класа № 1009.

У маі 1811 г. цяжка хворы Каменскі пакінуў армію, і Закрэўскі (ужо ў чыне маёра) суправаджаў начальніка ў Адэсу, дзе той памёр. Перад смерцю Каменскі перадаў ад’ютанту дакументы для перадачы імператару, і Закрэўскі, пахаваўшы генерала, паехаў у Пецярбург.

У снежні 1811 г. пасля аўдыенцыі ў Аляксандра I ён быў прызначаны ад’ютантам генерала М. Б. Барклая дэ Толі. У лютым 1812 г. узведзены ў палкоўнікі Праабражэнскага палка і прызначаны начальнікам Асобнай канцылярыі вайсковага міністра — па сутнасці, кіраўніком рускай ваеннай выведкі і контрвыведкі. Падчас Айчыннай вайны адрозніўся ў баях пад Віцебскам, Смаленскам, пры Валуцінай гары, у Барадзінскай бітве. З снежня 1812 г. — флігель-ад’ютант, з восені 1813 г. — генерал. Удзельнічаў у замежных паходах Расійскай арміі, быў пры Барклаі дэ Толі і пры Аляксандры I.

У 18151823 гадах займаў пост дзяжурнага генерала Галоўнага штаба. У 1823 г. прызначаны генерал-губернатарам Фінляндыі. З 1828 па 1832 — міністр унутраных спраў Расіі, кіраваў ліквідацыяй халернай эпідэміі ў 18301831 гадах У 18481859 — ваенны губернатар Масквы. У 1861 — паехаў у Фларэнцыю, дзе і памёр.

Зноскі

  1. Arsenij Andrejevitj ZakrewskijSLS.
  2. Закревский Арсений Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]