Барыс Сямёнавіч Акрэсцін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Сямёнавіч Акрэсцін
руск.: Борис Семёнович Окрестин
Дата нараджэння 18 лютага 1923(1923-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1944(1944-07-06) (21 год)
Месца смерці Мінскі раён, БССР, СССР
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў ВПС
Гады службы 19421944
Званне
Старшы лейтэнант ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За абарону Сталінграда»

Бары́с Сямё́навіч Акрэ́сцін (руск.: Борис Семёнович Окрестин; 18 лютага 1923, Масква — 6 ліпеня 1944, Мінскі раён) — ваенны лётчык, гвардыі старшы лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Б. С. Акрэсцін нарадзіўся ў Маскве. скончыў 7 класаў школы. Вучыўся ў аэраклубе «Метрабуда», працаваў у ім авіятэхнікам і лётчыкам-інструктарам. У 1942 годзе прызваны на службу ў РСЧА. У дзеючай арміі з верасня 1942 г. на Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б).

Намеснік камандзіра эскадрыллі 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай авіядывізіі гвардыі старшы лейтэнант Акрэсцін да канца снежня 1943 г. выканаў 381 баявы вылет, знішчыў больш за 40 танкаў, 2 бронеаўтамабілі, 2 самалёты і вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Лятаў на самалётах По-2 і Іл-2. У баі над горадам Нікапаль (Днепрапятроўская вобласць) быў цяжка паранены. Удзельнічаў у вызваленні горада Талачын (Віцебская вобласць), штурмаваў эшалоны праціўніка на ўчастку чыгункі Орша—Талачын.

6 ліпеня 1944 г. за 20 км на паўднёвы ўсход ад Мінска (у раёне вышыні 247 за 3 км на паўночны захад ад вёскі Абчак[1]) у час баёў па ліквідацыі варожай групоўкі, якая прарывалася з мінскага «катла», самалёт Б. Акрэсціна быў падбіты. Лётчык накіраваў ахопленую агнём машыну на калону праціўніка.

Магіла Барыса Акрэсціна

Пахаваны Б. С. Акрэсцін на Вайсковых могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік на магіле на вайсковых могілках у Мінску.
  • Імя Б. С. Акрэсціна ў 1966 годзе прысвоена сярэдняй школе № 65 (сучасная гімназія № 30) горада Мінска[2]. Помнік Герою на тэрыторыі школы.
  • Імем Б. С. Акрэсціна названыя вуліца і завулак у Мінску, вуліцы ў горадзе Ліда (Гродзенская вобласць) і вёсцы Саранка (Пільнінскі раён, Ніжагародская вобласць Расіі).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — С. 278. — 654 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-007-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Сямёнавіч Акрэсцін на сайце «Героі краіны»