Перайсці да зместу

Кэрал Рыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэрал Рыд
англ.: Carol Reed
Дата нараджэння 30 снежня 1906(1906-12-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1976(1976-04-25)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Герберт Бірбом Тры[4]
Маці Беатрыс Мэй Піні[d][5][4]
Жонка Даяна Уіньярд[d][4][6] і Пенелопа Дадлі-Уорд[d][4][6]
Дзеці Макс Рыд[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, тэатральны акцёр, сцэнарыст, рэжысёр, прадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0715346
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Кэрал Рыд (англ.: Carol Reed; 30 снежня 1906, Лондан — 25 красавіка 1976, там жа) — брытанскі кінарэжысёр, лаўрэат прэміі «Оскар».

Кэрал Рыд быў пазашлюбным сынам акцёра Герберта Бірбама Тры. Вучыўся ў прыватнай Каралеўскай школе ў Кентэрберы.

З 1924 года Рыд працаваў у тэатры. З 1927 года быў персанальным асістэнтам пісьменніка Эдгара Уолеса, які заснаваў уласную кінастудыю. У 1932 годзе Рыд пакінуў тэатр дзеля кінематографа.

На працягу трох гадоў Рыд працаваў гукарэжысёрам і асістэнтам рэжысёра, а ў 1935 годзе паставіў першы ўласны фільм — рамантычную камедыю «Гэта здарылася ў Парыжы». Агулам Рыд паставіў 33 фільмы, найбольш вядомыя з якіх — «Выбылы з гульні», «Зрынуты ідал» (1948; прэмія BAFTA за найлепшы брытанскі фільм), «Трэці чалавек» (1949; «Гран-пры» (галоўны прыз) Канскага кінафестывалю; найлепшы брытанскі фільм усіх часоў па версіі Брытанскага інстытута кінамастацтва, 1999) і «Олівер!» (1968; 5 прэмій «Оскар», у тым ліку — за найлепшую рэжысуру; «Залаты глобус» за найлепшую камедыю або мюзікл). Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне ў шэрагах брытанскага войска.

Быў двойчы жанаты: з кіназоркай Даянай Уіньярд у 1943—1947 гадах і з актрысай Пенелопай Дадлі-Уорд (з 1948). Сын ад другога шлюбу — Макс. Пляменнік — акцёр Олівер Рыд. Прыёмная дачка (ад першага шлюбу Пенелопы Дадлі-Уорд) — Трэйсі Рыд, якая ўзяла прозвішча айчыма; яна таксама стала актрысай, знялася ў больш за трыццаці фільмах, у тым ліку была выканаўцай адзінай жаночай ролі ў фільме «Доктар Стрэйнджлау, або Як я навучыўся не хвалявацца і палюбіў бомбу».

Стаў другім кінарэжысёрам пасля Аляксандра Корды і першым народжаным брытанцам-кінарэжысёрам, удастоеным за свае прафесійныя заслугі рыцарскага звання (1952).

Памёр ад інфаркту міякарда 25 красавіка 1976 г. у Чэлсі.

  1. а б Carol Reed // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Carol Reed // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2009. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б в г Kindred Britain
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.