Беларускі добраахвотніцкі корпус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі добраахвотніцкі корпус
укр.: Білоруський добровольчий корпус
Нашыўка
Нашыўка
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Падпарадкаванне Узброеныя Сілы Украіны
Тып воінскае фарміраванне
Складаецца з
Колькасць каля 70 чалавек[1]
Дэвізы Беларусь перадусім!
Колеры Белы, чырвоны
Войны Расійска-ўкраінская вайна
Знакі адрознення Беларусь Украіна
Сайт Telegram

Беларускі добраахвотніцкі корпус, БДК (укр.: Білоруський добровольчий корпус) — аб’яднанне беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй у шэрагах Узброеных сіл Украіны. Як усе замежныя добраахвотніцкія фарміравання, БДК падпарадкаваны Галоўнаму ўпраўленню разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Пра стварэнне Беларускага добраахвотніцкага корпуса заявілі 25 снежня 2022 года добраахвотнікі Ігар Янкоў (пазыўны «Янкі»), Андрэй Трацэўскі (пазыўны «Бессмяротны») і Радзіён Батулін («Гена»)[2]. Раней у 2022 годзе яны былі ў складзе палка імя Кастуся Каліноўскага[3].

Вядома, што БДК браў удзел у рэйдах на левым беразе Дняпра[4][5].

У снежні 2023 года ўлады Беларусі абвясцілі БДК «экстрэмісцкім фарміраваннем»[6].

Страты[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2023 года Беларускі добраахвотніцкі корпус паведаміў пра гібель добраахвотніка Руслана Абломава[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях
  2. Ва Украіне з'явілася новае фармаванне — "Беларускі Добраахвотніцкі Корпус" | Навіны Беларусі | euroradio.fm. web.archive.org (1 студзеня 2023). Праверана 21 красавіка 2024.
  3. reform.news. Игорь "Янки", Андрей «Бессмертный» и Родион "Гена" создали "Беларускі Добраахвотніцкі Корпус" (руск.). REFORM.news (25 снежня 2022). Праверана 21 красавіка 2024.
  4. Беларусы ўзялі ўдзел у начным рэйдзе ЗСУ каля Новай Кахоўкі. Ёсць страты . belsat.eu. Праверана 21 красавіка 2024.
  5. https://belsat.eu/ru/news/27-01-2023-boets-igor-yanki-rasskazal-o-poslednem-rejde-bdk-i-sostoyanii-zdorovya-ranenogo-rodiona-batulina
  6. «Беларускі добраахвотніцкі корпус» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Наша Ніва (14 снежня 2023).
  7. Ва Украіне загінуў добраахвотнік Руслан Абломаў | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (26 студзеня 2023). Праверана 21 красавіка 2024.