Пагоня (атрад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагоня
Гады існавання Ліпень 2014-верасень 2016
Краіна  Украіна
Тып воінскае фарміраванне
Дыслакацыя
Удзел у Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны, 2014

Атрад «Пагоня» (укр.: Загін «Погоня») — падраздзяленне, сфармаванае з добраахвотнікаў Беларусі, якія прымалі ўдзел ва ўзброеным канфлікце на Данбасе на баку Украіны.

Сфармаваны ў ліпені 2014 года. Трэніравальны лагер быў размешчаны на Валыні. Атрад абвясціў аб спыненні ваеннай дзейнасці ў верасні 2016 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння «Еўрамайдана» вялікая колькасць беларусаў, якія прымалі ўдзел у падзеях на Майдане Незалежнасці у Кіеве, пачала папаўняць шэрагі добраахвотніцкіх батальёнаў, у прыватнасці, «Данбаса» і «Азова». 3 чэрвеня 2014 года камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка у інтэрв’ю журналістам паведаміў, што ў яго падраздзяленні ваююць 15 беларусаў[1]. Сярод іх паводле яго слоў былі і тыя, хто прыбыў з Беларусі і тыя, хто да гэтага пражываў ва Украіне.

Беларускія журналісты паведамлялі на працягу лета 2014 года пра беларусаў, якія ваююць у шэрагах «добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса», сфармаванага «Правым сектарам» ў «Падольскай сечы», якая была сфармавана ў Хмяльніцкай вобласці, ў батальёнах «Азоў» і «Данбас»[2]. Адносна рэальнай колькасці байцоў праўдзівых дадзеных няма, бо большасць удзельнікаў фармаванняў называліся рознымі псеўданімамі, захоўваючы ананімнасць.

Цяпер лічыцца, што пачатковая колькасць атрада «Пагоня» была 5 чалавек. Адным з арганізатараў атрада стаў ўкраінскі палітык з Валыні Ігар Гузь. Ён паведаміў журналістам, што фармаванне атрада, як баявой адзінкі пачалося ў ліпені 2014 года ў спецыяльна абсталяваным лагеры на Валыні. Зрэшты, у баявыя дзеянні, як самадастатковая адзінка падраздзяленне не ўступала. Яго байцы пасля трэніровак былі аб’яднаны ў групы па 3-7 чалавек і ўліваліся ў добраахвотніцкія батальёны і іншыя фармаванні. Такая схема была прынятая для канспірацыі, каб спецслужбы Беларусі не змаглі вылічыць удзельнікаў. Пры гэтым, па словах Гузя, КДБ Беларусі ідэнтыфікавала некаторых байцоў добраахвотніцкага атраду «Пагоня»[3].

Мінскі журналіст Раман Якаўлеўскі ў каментары расійскаму тэлеканалу «Расія 24» адзначыў, што паводле яго дадзеных сумесныя украіна-беларускія лагеры для патрыятычнай моладзі на Валыні існавалі і ў папярэднія гады. Так што яны і маглі стаць асновай для вымуштравання лагера «Пагоні». Таксама ён не выключыў, што атрад мог папаўняцца за кошт добраахвотнікаў з арганізацыі «Малады фронт», якія ў розныя часы падвяргаліся сур’ёзным рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў[2].

Спыненне ваеннай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Нашыўка Атрада Пагоні ў байца батальёна імя Кастуся Каліноўскага (2022)

У верасні 2016 года атрад «Пагоня» абвясціў аб спыненні ўдзелу ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны. Члены стварылі арганізацыю «Грамадскі сектар атрада „Пагоня“», якая ў першую чаргу займаецца рознабаковай дапамогай беларускім добраахвотнікам.[4][5]

У сакавіку 2022 года падчас ўварвання Расіі ва Украіну «Грамадскі сектар атрада „Пагоня“» заклікаў падтрымліваць батальён імя Кастуся Каліноўскага.[6]

26 чэрвеня 2022 года ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёна «Волат» полка Каліноўскага Іван «Брэст».[7] У 2015 годзе ён далучыўся да атраду «Пагоня».[8]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]