Франк Рыберы
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Франк Білаль Рыберы | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 красавіка 1983[1][2][…] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | вінгер | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Франк Білаль Рыберы (фр.: Franck Bilal Ribéry; нар. 7 красавіка 1983, Булонь-сюр-Мэр, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2006—2014). Па веравызнанні мусульманін.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў камандзе «Булонь», якая гуляла ў другой французскай лізе. У наступным сезоне перайшоў класам ніжэй у «Алімпік» з Алеса. Некаторы час не гуляў у футбол з-за фінансавых праблем, і некалькі месяцаў працаваў дарожным рабочым. У сезоне 2003/04 выступаў за «Брэст», у 2004 перайшоў у «Мец». Затым перайшоў у «Галатасарай» (2005), які неўзабаве пакінуў з-за нявыплаты заробку, у складзе клуба выйграў Кубак Турцыі. Франк перайшоў на правах свабоднага агента ў «Марсель» (2005—2007).
«Баварыя»[правіць | правіць зыходнік]
7 чэрвеня 2007 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт за рэкордныя для клуба 25 мільёнаў еўра. Рыберы атрымаў футболку пад нумарам 7, якая вызвалілася па завяршэнні кар’еры Мехмета Шоля, легенды клуба, у канцы сезона 2006/2007. Рыберы паказаў сябе як шматбаковы і хуткі паўабаронца, які забяспечваў шматлікімі пасамі двух форвардаў клуба: Міраслава Клозэ і Луку Тоні.
У маі 2019 года стала вядома, што Рыберы пакіне «Баварыю» па заканчэнні сезона разам з іншым шматгадовым іграком мюнхенцаў Ар’енам Робенам[4].
Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2019 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Фіярэнцінай»[5]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2020/21.
У верасні 2021 года далучыўся да «Салернітаны»[6], якая пасля доўгага перапынку вярнулася ў Серыю A. Стаў капітанам каманды, па выніках сезона 2021/22 дапамог ёй захаваць месца ў элітным дывізіёне. У сезоне 2022/23 перастаў выхадзіць на поле з-за траўмы, і ў кастрычніку 2022 года прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2004—2006 гадах выступаў за моладзевую зборную Францыі.
27 мая 2006 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць Мексікі (1:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. Удзельнічаў у чэмпіянаце свету 2006 года, дзе забіў адзін гол (зборнай Іспаніі), са зборнай дайшоў да фіналу турніру.
Пазней удзельнічаў у чэмпіянаце свету 2010, чэмпіянатах Еўропы 2008 і 2012. Быў уключаны ў заяўку зборнай Францыі на чэмпіянат свету 2014, аднак з-за траўмы быў вымушаны прапусціць турнір. Пасля гэтага ў жніўні 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Галатасарай»:
- Уладальнік Кубка Турцыі: 2005
«Марсель»:
- Пераможца Кубка Інтэртота: 2005
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі (9): 2008, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Германіі (6): 2008, 2010, 2013, 2014, 2016, 2019
- Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2007
- Уладальнік Суперкубка Германіі (4): 2012, 2016, 2017, 2018
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
Францыя:
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2006
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Franck Ribéry // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Franck Ribéry // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Рибери и Роббен покинут «Баварию» летом. Француз был в клубе 12 лет, голландец – 10. by.tribuna.com.
- ↑ Рибери подписал контракт с «Фиорентиной». by.tribuna.com.
- ↑ Рибери перешел в "Салернитану" football.by.
- ↑ Рибери объявил о завершении карьеры football.by.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Архівавана 30 красавіка 2010. (фр.)
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Булонь-сюр-Мэр
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Францыі
- Ігракі зборнай Францыі па футболе
- Ігракі ФК Булонь
- Ігракі ФК Алімпік Алес
- Ігракі ФК Брэст
- Ігракі ФК Мец
- Ігракі ФК Галатасарай
- Ігракі ФК Алімпік Марсель
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Ігракі ФК Фіярэнціна
- Ігракі ФК Салернітана