Браніслаў Францавіч Залескі
Браніслаў Францавіч Залескі | |
---|---|
польск.: Bronisław Zaleski | |
![]() Браніслаў Залескі, 1875 (?). | |
Дата нараджэння | 1819[1][2][…] ці 9 (21) чэрвеня 1820 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1880[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Францішак Залескі[d] |
Жонка | Міхаліна з Дзяконскіх[d] |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, журналіст, біёграф |
Месца працы | |
Вучоба | |
![]() |

Браніслаў Францавіч Зале́скі[5] (9 (21) чэрвеня 1820 ці 1819, мяст. Вызна Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобл. або в. Рачкавічы Слуцкага павета Мінскай губерні — 2 студзеня 1880, Ментона, Францыя; Псеўданімы: Lićwin) — беларускі і польскі мастак, празаік. Член-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі мастацтваў (1873)[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Браніслаў Залескі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю, прайшоў курс гімназіі. У 1837 годзе паступіў у Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт; браў удзел у нелегальных студэнцкіх гуртках. У наступным годзе за ўдзел у гуртку польскіх студэнтаў, звязаным з канспіратыўнай арганізацыяй Шымана Канарскага, быў выключаны і арыштаваны. Пасля двух гадоў зняволення Залескага саслалі ў Чарнігаў. Ссылка працягвалася да 1845 года.
Адбыўшы пакаранне, пасяліўся ў Вільні і наладзіў сувязь з удзельнікамі польскага вызвольнага руху. У 1846 годзе Залескага арыштавалі другі раз і пасля следства паслалі служыць радавым у Асобным Арэнбургскім корпусе.
Ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]
З 1848 па 1856 год ён служыў у другім, чацвёртым і дзевятым лінейных батальёнах. Тут Залескі пасябраваў з ссыльнымі Зігмунтам Серакоўскім і Аляксеем Пляшчэевым. З Тарасам Шаўчэнкам пазнаёміўся і пасябраваў у лістападзе 1849 года ў Арэнбурзе, яны перапісваліся ў 1853—59. Як мастак Залескі быў прыкамандзіраваны дапамагаць Шаўчэнку завяршаць малюнкі, якія паэт выканаў падчас Аральскай апісальнай экспедыцыі . У 1851 годзе яны разам з Людвігам Турном прынялі ўдзел у Каратаускай экспедыцыі Аляксандра Анціпава .
У гэты час украінскі мастак намаляваў Залескага на карціне «Шаўчэнка сярод таварышаў». Пасля «за выдатна дбайную службу» Залескі атрымаў званне унтэр-афіцэра. У 1853 годзе, вызначыўшыся пад Ак-Мячэццю, ён стаў афіцэрам, а 12 чэрвеня 1856 года звольніўся са службы, маючы званне прапаршчыка. З 1853 года працягвалася перапіска сяброў. Захавалася шаснаццаць лістоў Шаўчэнкі да Залескага і адзінаццаць — Залескага да Шаўчэнкі. Шаўчэнка дасылаў Залескаму свае малюнкі, і той, жадаючы матэрыяльна дапамагчы паэту, прадаваў іх. У апошні раз яны сустрэліся ў 1859 годзе, калі Залескі па справах прыехаў у Пецярбург. Нататкі Залескага да лістоў Шаўчэнка ў 1890 годзе апублікаваў Іван Франко.
Вяртанне на радзіму
[правіць | правіць зыходнік]Вярнуўшыся ў Мінскую губерню, Браніслаў Залескі жыў у радавым маёнтку Рачкавічы пад Слуцкам, таксама пад Баранавічамі, Мінскам, Гродна, служыў у рэдакцыйных камісіях (у Мінску і Маскве), якія ажыццяўлялі падрыхтоўчую працу для сялянскай рэформы 1861 года.
У эміграцыі
[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1860 года Б. Залескі атрымаў дазвол на выезд за мяжу і ўжо не вярнуўся ў Расію. Жыў у Дрэздэне, Рыме і Парыжы.
За мяжой Залескі падтрымліваў сувязь з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. У прыватнасці, у 1863 годзе дапамагаў закупіць зброю для ўдзельнікаў польскага вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў. На працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з польскай эмігранцкай прэсай, атрымаў вядомасць як гісторык і мастак. З 1866 года ён быў сакратар Гісторыка-літаратурнага таварыства і рэдактар «Штогоднікаў Гісторыка-літаратурнага таварыства» (польск.: Rocznik Towarzystwa Historyczno-Literackiego). Быў членам Польскай акадэміі ведаў . З 1873 член-карэспандэнт Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.
У 1868 годзе Залескі стаў дырэктарам Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Быў членам Акадэміі ведаў (папярэдніцы Польскай акадэміі навук), аўтар і выдавец біяграфічных і мемуарных прац, прысвечаных Адаму Ежы Чартарыйскаму, Іераніму Кайсевічу і Людвіку Арпішэўскаму .
Залескі належаў да членаў польскага палітычнага салона «Гатэль Ламбер» у Парыжы, быў сябрам Цыпрыяна Каміля Норвіда.
Памёр ад сухотаў у Ментоне[6].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Міхалінай з Дзяконскіх, дачкой Міхаіла. Ёй у спадчыну ад бацькі дастаўся маёнтак Краснік[7].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—1864 гадоў. Выпусціў ілюстраваныя выданні «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (на французскай мове[8], 1865, Парыж), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (польск.: Wygnańcy polscy w Orenburgu, 1866). Таксама стварыў афорты «Калізей у Рыме», «Від Сен-Мало»[9].
Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «З жыцця літвінкі» (пра мастачку Г. Скірмунт, 1876). Пісаў успаміны.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (Из заметок о Шевченко) // Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962.
- Michał Bakunin i odezwa jego do przyjaciół rossyjskich i polskich. Księgarnia Polska, 1862
- Ignacy Krasicki, Bronisław Zaleski, Ksawery Pillati. Bajki i przypowieści. Nakładem Bolesława Maurycego Wolffa, 1880
- Michał Zaleski, Bronisław Zaleski. Pamiętniki Michała Zaleskiego, wojskowego wielkiego ksiestwa Litewskiego, posła na Sejm czteroletni, 1879
- Z źycia Litwinki 1827—1874: Z listów i notatek zloźył Bronisław Zaleski. 1876. Беларускі пераклад: «З жыцця літвінкі» (пра Гелену Скірмунт). Мінск, 2009
- La vie des Steppes Kirghizes. Paris, J. B. Vasseur, 1865. Пер. з фр.: Залесский, Бронислав. Қазақ сахарасына саяхат: Алматы: ӨНЕР, 1991.- 131 бет.
- Залеский Б. Ф. Из заметок о Шевченко. (1849—1852. Шевченко в ссылке. Его участие в экспедиции А. И. Бутакова по составлению карты Аральского моря и в поездке на Мангышлак. В тексті — коментарі до листів Шевченка, адресованих автору за 1853—1857 рр. з відомостями про творчість Шевченка в засланні). В кн.: Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962, с. 237—241. Прим.: с. 444—446.
- Залесский Б. Қазақ сахарасына саяхат. Алматы, 1991.- 132 бет.
- Залесский Б. Қазақ даласының өмірі. Астана: Аударма, 2003. — 264 б.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Bronislaw Zaleski // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bronislaw Zaleski // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://viaf.org/viaf/10119570/viaf.html Праверана 3 чэрвеня 2015.
- ↑ https://viaf.org/viaf/10119570/viaf.html Праверана 3 чэрвеня 2015.
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Дьяков В. А. «Тарас Шевченко и его польские друзья», с. 63-64; ГАОО, ф. 6, оп. 12, д. 1044, 1388)
- ↑ Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца «Герольд Litherland» № 18. 2011
- ↑ La vie des Steppes Kirghizes. Descriptions, recits & contes. Zaleski Bronislas. Paris, J. B. Vasseur, 1865, з апісальнымі тэкстамі і 22 гравюрамі (21 афорт і літаграфаваны франтыспіс)
- ↑ Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wiesław Caban, Z Orenburga do Paryża. Bronisław Zaleski 1820—1880, 2006.
- Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. — Мн., 1960. — С. 173—181;
- Грыцкевіч В. Сябар Кабзара па ссылцы // Грыцкевіч В. Нашы славутыя землякі. — Мн., 1984;
- PSB;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 399. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.;
- АЗБ.
- Wiesław Caban, Z Orenburga do Paryża. Bronisław Zaleski 1820—1880, 2006, 248 s. + 12 s. nlb. + mapa, format B5, ISBN 83-7133-303-X (biografią Bronisława Zaleskiego — jego działalności jako uczestnika spisków niepodległościowych lat 40. XIX wieku na Litwie, ukazującą losy zesłania na linii orenburskiej w latach 1848—1856 na Syberię, a także przedstawiającą postać B. Zaleskiego jako działacza obozu Czartoryskich w dobie powstania styczniowego, a po jego upadku organizatora życia kulturalnego emigracji polskiej w Paryżu)
- Паламарчук Г. П. Матеріали до біографії Шевченка за листами Броніслава Залєського. В кн.: Питання шевченкознавства, в. 1. К., 1958
- Дьяков В. А. Деятели русского и польского освободительного движения. — М., 1967
- Полотай А. Новознайдені автографи листів Т. Г. Шевченка до Броніслава Залеського. — «Радянське літературознавство», 1971, № 6
- Белорусская ССР: крат. энцикл. Т. 5. — Мн., 1982.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 512. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Пікулік А. М. Залескі Браніслаў Францавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 320. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Зұлхаров Ғ. «Қазақты ат үстінде тану керек» Мәтін: Поляк суретшісі Бронислав Залесскийдің туғанына 180 жыл. // Дидар. 2000
- Joanna Woch. Podróże I ekspedycje naukowe polskich artystów po Sybirze w pierwszej połowie XIX wieku (Jan Damel, Leopold Niemirowski, Bronisław Zaleski) // Sztuka Europy Wschodniej T. 1. Polska — Rosja: Sztuka I historia. Polski Instytut Studiów nad Sztuką Świata & Wydawnictwo Tako. — Warszawa — Torun, 2013. — S. 327—339.
- Joanna Woch. La vues des steppes Kirghizes Bronisława Zaleskiego // Sztuka Europy Wschodniej, t. III: Polscy i rosyjscy artyści i architekci w koloniach artystycznych zagranicą i na emigracji politycznej 1815—1990. Wydawnictwo Tako. — Warszawa — Torun, 2015. — S. 111—118. ISBN/ISSN 9788362737642
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Браніслаў Францавіч Залескі на Вікісховішчы |
---|
- Альбом «Жыццё кіргізкіх стэпаў» 1865 г. Поўная версія з тэкстамі і ілюстрацыямі. pdf
- Афорты і літаграфіі Залескага ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве. MNW Cyfrowe
- Стаття «Залеський Броніслав» у «Шевченківському словнику»
- Броніслав Залеський у довідковому виданні «Оренбургская Шевченковская энциклопедия»
- Броніслав Залеський у довідковому виданні «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том I»
- Енциклопедична стаття про Залеського на сайті «Культурна асветніцкі клуб „Спадчына“»
- Залескі Браніслаў Францавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся ў 1819 годзе
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1820 годзе
- Нарадзіліся ў Чырвонай Слабадзе (Салігорскі раён)
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1880 годзе
- Памерлі ў Ментоне
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Мастакі Польшчы
- Мастакі Беларусі