Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод «Белалка»
Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод «Белалка» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1897 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Ключавыя постаці | Аляксандр Уладзіміравіч Раманоўскі (генеральны дырэктар) |
Прадукцыя | алкагольныя напоі |
Сайт | brestvodka.com (руск.) (кіт.) (англ.) (бел.) |
Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод «Белалка» — прадпрыемства ў Брэсце, размешчанае па адрасе вул. Савецкая, 2/1
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1897 годзе, з 1928 года Брэсцкі лікёра-гарэлкавы завод, з 2001 рэспубліканскае вытворчае УП з сучаснай назвай у складзе канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Філіялы: Івацэвіцкі спіртзавод (г. Івацэвічы; выпускае спірт-сырэц), Бродніцкі крухмальны завод (д. Бродніца Іванаўскага раёна; выпускае спірт-рэктыфікат, сухі бульбяны крухмал). Прадпрыемства выпускае 54 найменні (2005): гарэлкі (у т.л. на натуральных бярозавых, кляновых соках, вінаградным сіропе), настойкі горкія і салодкія, брэндзі, лікёры дэсертныя і эмульсійныя, бальзамы. Вытворчая магутнасць па выпуску гарэлкі і лікёра-гарэлкавых вырабаў 1,5 млн дол. Экспарт у Расію, ЗША, Латвію, Польшчу, Турцыю, Чэхію.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брестский ликеро-водочный завод «Белалко» // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).