Джон Максвел Кутзее
Джозеф Максвел Кутзее | |
John Maxwell Coetzee | |
| |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 9 лютага 1940 (79 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | |
Мова твораў: | Афрыкаанс і англійская мова[5] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі: |
![]() |
Узнагароды: | |
![]() |
Джон Максвел Кутзее (англ.: John Maxwell Coetzee; 9 лютага 1940, Кейптаўн, ПАР) — англамоўны пісьменнік, крытык, лінгвіст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Джон Максвел Кутзее нарадзіўся 9 лютага 1940 года ў Кейптаўне, Капская правінцыя, ПАС ў сям'і англамоўных афрыканераў. У 1963 годзе скончыў магістратуру Кейптаўнскага ўніверсітэта. У канцы 1960-х Кутзее адпраўляецца ў ЗША, дзе ў 1969 годзе ён абараняе дысертацыю па творчасці Семюэла Бекета ў Тэхаскім універсітэце, а затым на працягу двух гадоў выкладае англійскую мову і літаратуру ў Нью-Ёрку. У 1971 годзе Кутзее з-за свайго ўдзелу ў пратэстах супраць вайны ў В'етнаме атрымлівае адмову ў выглядзе на жыхарства ў ЗША і вяртаецца на радзіму ў ПАР, дзе займае пасаду прафесара англійскай літаратуры ў Кейптаўнскім універсітэце.
Свой першы раман «Змрочная зямля» Кутзее друкуе ў 1974 годзе.
У 2002 пісьменнік эміграваў з ПАР, а 6 сакавіка 2006 года ён атрымаў аўстралійскае грамадзянства.
Кутзее таксама вядомы крытыкай жорсткага абыходжання з жывёламі і падтрымкай руху за правы жывёл. Гэтая праблематыка ў прыватнасці знаходзіць адлюстраванне ў яго раманах «Ганьба», «Жыццё жывёл» (The Lives of Animals) і «Элізабет» (Elizabeth Costello). З'яўляецца вегетарыянцам.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Піша на англійскай мове. Сусветную вядомасць прынёс раман «У чаканні варвараў» (1980). У рамане «Жыццё і час Міхаэла К.» (1983) пратэст супраць «белага» расізму. Кашмар новай, вызваленай ад рэжыму апартэіду Паўдёвай Афрыкі — тэма рамана «Ганьба» (1999). Аўтар раманаў «Містэр Фо» (1986), «Восень у Пецярбургу» (1994, пра Ф. Дастаеўскага), «Жыццё жывёл» (1999), «Юнацтва. Сцэны з правінцыяльнага жыцця II» (2002), «Элізабет» (2003) і інш., навуковых прац і літаратурна-крытычных нарысаў па праблемах цэнзуры і свабоды слова, месца пісьменніка ў грамадстве.
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2003 года. Першы пісьменнік, які двойчы ўзнагароджвалася Букераўскай прэміяй (у 1983 годзе за раман «Жыццё і час Міхаэла К.» і ў 1999 за раман «Ганьба»).
|
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118895117 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ http://web.archive.org/web/20170324033301/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/john-coetzee
- ↑ http://www.unsam.edu.ar/coetzee/
- ↑ http://www.english.uct.ac.za/professor-j-m-coetzee Праверана 20 мая 2018.
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Кейптаўне
- Выпускнікі Кейптаўнскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі ПАР
- Пісьменнікі Аўстраліі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі XXI стагоддзя
- Эсэісты паводле алфавіта
- Эсэісты XX стагоддзя
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Лаўрэаты Букераўскай прэміі
- Постаці ПАР
- Постаці Аўстраліі
- Рух за правы жывёл
- Лаўрэаты прэміі Грынцанэ Кавур
- Лаўрэаты прэміі Феміна