Булянка
Jump to navigation
Jump to search
Булянка | |
Вусце | Рака Грыўда |
Даўжыня | 17 км |
Вадазбор | 92 км² |
Булянка, Бродак — рака ў Беларусі, у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Грыўда (прыток Шчары, басейн Нёмана).
Даўжыня складае 17 км. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца каля вёскі Баравікі Слонімскага раёна, цячэ па раўніннай мясцовасці, упадае ў Грыўду каля вёскі Грыўда. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор нізіны.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 358.