Бітва на Эне (1914)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва на Эне
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Race to the Sea 1914.png
Карта «бега да мора» з датамі асноўных сутыкненняў
Дата 1315 верасня 1914 года
Месца Францыя
Вынік Нічыя
Праціўнікі
Flag of Germany (1867–1918).svg Германская імперыя Flag of France.svg Францыя
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Эрых фон Фалькенгайн
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Аляксандр фон Клюк
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Карл фон Бюлаў
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Ёзас фон Хеерынг
Сцяг Францыі Жазэф Жофр
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Фрэнч
Сілы бакоў
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 1-я армія
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 2-я армія
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 7-я армія
Сцяг Францыі 5-я армія
Сцяг Францыі 6-я армія
Сцяг Вялікабрытаніі Брытанскі экспедыцыйны корпус
Страты
невядома Сцяг Францыі 250 000 забітых і параненых
Сцяг Вялікабрытаніі
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Бі́тва на Э́не (1315 верасня 1914) — бітва паміж англа-французскімі і нямецкімі войскамі на рацэ Эне, на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Пасля бітвы на Марне немцы адышлі на поўнач і 12 верасня занялі абарону па рэках Эна і Вель. Французскія і брытанская арміі выйшлі на гэтую мяжу 13 верасня і пачалі атакі. Разгарэлася кровапралітная бітва, жорсткія лабавыя сутыкненні працягваліся да 15 верасня, аднак усё скончылася безвынікова. У ротах германскай гвардыі засталося па 50 чалавек замест 300, а ў некаторых палках практычна не засталося афіцэраў. Тылы ў немцаў былі зусім разлажаныя, паўсталі вялікія цяжкасці з забеспячэннем і боепрыпасамі. Становішча армій саюзнікаў мала чым адрознівалася ад становішча германскіх армій.

Абодва бакі канчаткова выдыхнуліся, сталі закопвацца ў зямлю і перайшлі да пазіцыйнай абароны. Бітва на Эне пазначыла пераход да пазіцыйных баявых дзеянняў у ходзе Першай сусветнай вайны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]