Аляксандр фон Клюк
| Аляксандр фон Клюк | |
|---|---|
| Alexander Heinrich Rudolph von Kluck | |
| | |
| Нараджэнне |
20 мая 1846[1] |
| Смерць |
19 кастрычніка 1934[1] (88 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Член у | |
| Дзейнасць | армія[3] |
| Аўтограф |
|
| Ваенная служба | |
| Гады службы | 1866 — 1916 |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | Пруская армія |
| Званне |
|
| Камандаваў | 1-я армія |
| Бітвы |
Аўстра-пруска-італьянская вайна Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
| Узнагароды | |
Алякса́ндр фон Клюк (ням.: Alexander Heinrich Rudolph von Kluck; 20 мая 1846 — 19 кастрычніка 1934) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ён пачаў службу ў прускай арміі ў часы сямітыднёвай аўстра-прускай вайны 1866 года, падчас франка-прускай вайны быў паранены двойчы і быў узнагароджаны Жалезным крыжам (другога класа) за адвагу. Яму было нададзена званне генерала ад інфантэрыі ў 1906 годзе, у 1913 годзе быў прызначаны генеральным інспектарам VIII-й армейскай інспекцыі.
З пачаткам Першай сусветнай вайны ён быў прызначаны камандуючым 1-й арміі, утворанай на базе падначаленай яму інспекцыі, у чыю задачу, згодна з Планам Шліфена, уваходзіў наступ на правым крыле Заходняга фронту па тэрыторыі Бельгіі з мэтай акружэння Парыжу з захада.
У канцы сакавіка 1915 года падчас агляду перадавых частак сваіх войскаў ён быў паранены асколкамі шрапнэлі, што сур’ёзна пашкодзіла нагу. Неўзабаве пасля гэтага ён атрымаў ордэн Pour le Mérite. У кастрычніку 1916 года фон Клюк перайшоў на атрыманне паловы акладу ў адпаведнасці з яго просьбай сысці ў адстаўку.
Яго сын, лейтэнант Эган фон Клюк, быў забіты ў пачатку 1915 года.
Зноскі
- ↑ а б Alexander von Kluck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр фон Клюк
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1846 годзе
- Нарадзіліся ў Мюнстэры
- Памерлі 19 кастрычніка
- Памерлі ў 1934 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Паўднёва-Заходніх могілках (Штансдорф)
- Генерал-палкоўнікі (Германская імперыя)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Асобы
- Камандуючыя арміямі ў Першай сусветнай вайне (Германія)



